НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Прадастаўленне інфармацыі з Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў (далей – АДР) адносна банкаў і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый, зарэгістраваных на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь

Звесткі з АДР падаюцца ў форме выпіскі ў аб'ёме, устаноўленым заканадаўствам.

Для атрымання выпіскі з АДР неабходна прадставіць (па пошце альбо нарачным):

  • заяву фiзiчнай асобы (запыт юрыдычнай асобы), складзеную (складзены) у адвольнай форме (узор запаўнення для
    фізічных асоб, юрыдычных асоб);
  • дакумент, які пацвярджае выплату дзяржаўнай пошліны за прадастаўленне інфармацыі з АДР.

Прадастаўленне інфармацыі з АДР ажыццяўляецца ў наступныя тэрміны:

  • па запытах юрыдычных асоб – 7 каляндарных дзён;
  • па запытах індывідуальных прадпрымальнікаў – 5 каляндарных дзён;
  • па заявах грамадзян – 5 каляндарных дзён.

За прадастаўленне інфармацыі па кожным суб'екце, якая змяшчаецца ў АДР, з юрыдычных і фізічных асоб спаганяецца дзяржаўная пошліна ў памеры 1 базавай велічыні за кожны экзэмпляр выпіскі.

У адпаведнасці з Падатковым кодэксам Рэспублікі Беларусь ад выплаты дзяржаўнай пошліны вызваляюцца грамадзяне – у выпадку запытаў аб прадастаўленні інфармацыі аб суб'ектах прадпрымальніцкай дзейнасці, якія ажыццяўляюць дзейнасць, звязаную з працаўладкаваннем грамадзян Рэспублікі Беларусь за мяжой, зборам і распаўсюджаннем (у тым ліку ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт) інфармацыі аб фізічных асобах у мэтах іх знаёмства, дзейнасць па аказанні псіхалагічнай дапамогі, а таксама запытаў аб прадастаўленні інфармацыі з мэтай абароны правоў спажыўцоў, налічэння пенсій, сацыяльных дапамог і іншых сацыяльных выплат.

Дзяржаўную пошліну за прадастаўленне звестак з АДР можна аплаціць у любым аддзяленні банка.


Даведачна. банкаўскія рэквізіты для аплаты ў рэспубліканскі бюджэт дзяржаўнай пошліны  


Коды плацяжоў у бюджэт:
03001 – для юрыдычных асоб,
03002 – для фізічных асоб.


Пры прадастаўленні звестак з АДР Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь дзяржаўную пошліну за прадастаўленне звестак з АДР можна аплаціць у любым аддзяленні банка.
Рэквізіты для аплаты дзяржаўнай пошліны пры разглядзе заявы (запыту) Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь:
Атрымальнік плацяжу – Галоўнае ўпраўленне Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па горадзе Мінску;
УНП атрымальніка – 100059879;
Рахунак атрымальніка – № BY04AKBB36029110100040000000;
Назва банка – г. Мінск, ААТ «АСБ Беларусбанк»;
БІК банка – AKBBBY2X.
Прызначэнне плацяжу – дзяржаўная пошліна за прадастаўленне інфармацыі з АДР.

Увага!
У адпаведнасці з часткай другой пункта 4 артыкула 251 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь факт аплаты дзяржаўнай пошліны шляхам пералічэння сумы дзяржаўнай пошліны з рахунка плацельшчыка пацвярджаецца дадатковым экзэмплярам плацежнай інструкцыі, экзэмплярам плацежнай інструкцыі, складзеным на папяровым носьбіце пры ажыццяўленні электронных плацяжоў, з паметкай банка аб іх выкананні. Пры гэтым у паметцы банка павінны ўтрымлівацца дата выканання плацежнай інструкцыі, арыгінальны штамп банка і подпіс адказнага выканаўцы.

 


Работнік, які ажыццяўляе прыём заяў:
Казакевіч Ірына Андрэеўна – начальнік аддзела рэгістрацыі і ліцэнзавання Галоўнага ўпраўлення банкаўскага нагляду Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, кабінет 1413, кантактны тэлефон 328 59 10, час працы: панядзелак – чацвер 8.30 – 13.00, 13.45 – 17.30, пятніца 8.30 – 13.00, 13.45 – 16.15.

 Пералік адміністрацыйных працэдур