НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Адміністрацыйныя працэдуры па ўключэнні юрыдычных асоб у рэестр форэкс-кампаній і выдачы пасведчанняў аб уключэнні ў рэестр форэкс-кампаній, выдачы дубліката пасведчання аб уключэнні ў рэестр, унясенні змяненняў у рэестр і выключэнні форэкс-кампаній з рэестра (з 07.03.2016)

Уключэнне ў рэестр форэкс-кампаній ажыццяўляецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 чэрвеня 2015 г. № 231 "Аб ажыццяўленні дзейнасці на пазабіржавым рынку Форэкс" у парадку, устаноўленым пастановай Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 22 снежня 2015 г. № 761 ”Пра ўстанаўленне форм заявы і пасведчання аб уключэнні ў рэестр форэкс-кампаній і зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку фарміравання і вядзення рэестра форэкс-кампаній“.

Для ўключэння ў рэестр форэкс-кампаній юрыдычная асоба прадстаўляе ў Нацыянальны банк дакументы, прадугледжаныя пунктам 2.12-7 адзінага пераліку адміністрацыйных працэдур, што ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі ў адносінах да юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 лютага 2012 г . № 156:

  • заяву аб ўключэнні ў рэестр форэкс-кампаній у двух экзэмплярах, складзеную па форме, зацверджанай пастановай Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 22 снежня 2015 г. № 761;
  • копію статута;
  • копію дакумента, які пацвярджае фарміраванне статутнага фонду юрыдычнай асобы ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 чэрвеня 2015 г. № 231;
  • завераныя ва ўстаноўленым парадку копіі дакументаў, якія пацвярджаюць наяўнасць у кiраўнiка юрыдычнай асобы і супрацоўнікаў падраздзялення, якое ажыццяўляе ўнутраны кантроль (уключаючы кіраўніка такога падраздзялення), вышэйшай юрыдычнай або эканамічнай адукацыі альбо іншай вышэйшай адукацыі пры ўмове праходжання перападрыхтоўкі на ўзроўні вышэйшай адукацыі па спецыяльнасці юрыдычнага або эканамічнага профілю;
  • завераныя ва ўстаноўленым парадку копіі працоўных кніжак заснавальніка (удзельніка), кіраўніка юрыдычнай асобы, супрацоўнікаў падраздзялення, якое ажыццяўляе ўнутраны кантроль (уключаючы кіраўніка такога падраздзялення) за апошнія два гады дзейнасці, што папярэднічаюць даце падачы заявы аб уключэнні ў рэестр;
  • арыгінал і копію дакумента аб адсутнасці ў заснавальніка (удзельніка), кіраўніка юрыдычнай асобы, супрацоўнікаў падраздзялення, якое ажыццяўляе ўнутраны кантроль (уключаючы кіраўніка такога падраздзялення), непагашанай цi нязнятай судзімасці за здзяйсненне злачынства супраць уласнасці і парадку ажыццяўлення эканамічнай дзейнасці і аб адсутнасці пастановы органа крымінальнага праследавання аб узбуджэнні крымінальнай справы ў дачыненні да згаданых асоб альбо прыцягненні іх у якасці падазроных ці абвінавачаных па крымінальнай справе, датаваныя не пазней за трыццаць каляндарных дзён да дня падачы заявы (калі іншы тэрмін дзеяння не пазначаны ў самім дакуменце) (даведка з МУС (УУС аблвыканкамаў).

Дакументы, якія змяшчаюць больш за адзін ліст, павінны быць прашытыя, пранумараваныя, змацаваныя пячаткай і падпісаныя ўпаўнаважанай асобай. На адвароце апошняга ліста дакумента, які змяшчае больш за адзін ліст, робіцца адзнака аб колькасці пранумараваных і прашытых ў дакуменце лістоў, якая завяраецца подпісам кіраўніка альбо ўпаўнаважанай асобы і замацоўваецца пячаткай.

Заява на ўключэнне ў рэестр форэкс-кампаній прадстаўляецца ўпаўнаважанай асобай юрыдычнай асобы ў Нацыянальны банк асабіста або накіроўваецца па пошце заказным пісьмом. Першы экзэмпляр заявы з прыкладаннем неабходных дакументаў перадаецца ў Нацыянальны банк, другі экзэмпляр з адзнакай Нацыянальнага банка аб прыёме заявы застаецца ў юрыдычнай асобы (пры прадстаўленні заявы асабіста) альбо накіроўваецца юрыдычнай асобе па пошце заказным пісьмом (пры паступленні заявы па пошце).

Асабістая падача заяў аб уключэнні ў рэестр форэкс-кампаній ажыццяўляецца па адрасе: г. Мінск, вул. Талстога, 6.

Адрас для накіравання заяў аб уключэнні ў рэестр форэкс-кампаній заказным пісьмом па пошце, а таксама для накіравання зваротаў па пытаннях дзейнасці на пазабіржавым рынку Форэкс: 220008, г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 20.

Разгляд заявы і выдача пасведчання аб уключэнні ў рэестр форэкс-кампаній ажыццяўляецца на працягу 30 рабочых дзён пасля атрымання названых дакументаў. Пасведчанне можа быць выдадзена ўпаўнаважанай асобе форэкс-кампаніі альбо даслана па пошце заказным пісьмом.

Для ўнясення змяненняў у рэестр форэкс-кампаній у выпадку змяненняў назвы юрыдычнай асобы, месца знаходжання або іншых звестак, указаных у заяве аб уключэнні юрыдычнай асобы ў рэестр форэкс-кампаній, за выключэннем звестак аб прызначэнні на пасаду і звальненні кіраўніка форэкс-кампаніі, супрацоўнікаў структурнага падраздзялення, якое ажыццяўляе ўнутраны кантроль (уключаючы кіраўніка гэтага падраздзялення), форэкс-кампанія на працягу дзесяці рабочых дзён накіроўвае ў Нацыянальны банк (нарачным або па пошце) заяву аб унясенні змяненняў у рэестр у адвольнай форме з указаннем звестак, якія патрабуюць карэкціроўкі з прадастаўленнем (пры неабходнасці) копій дакументаў, якія пацвярджаюць змяненне звестак.

Унясенне змяненняў у рэестр ажыццяўляецца на працягу 5 рабочых дзён пасля паступлення заявы.

Пры змяненнi звестак аб прызначэнні на пасаду і звальненні кіраўніка форэкс-кампаніі, а таксама супрацоўнікаў структурнага падраздзялення, якое ажыццяўляе ўнутраны кантроль (уключаючы кіраўніка гэтага падраздзялення), форэкс-кампанія ў пяцідзённы тэрмін з даты прызначэння і звальнення названых службовых асоб абавязана накіраваць у Нацыянальны банк паведамленне аб унясенні ў рэестр змяненняў з прыкладаннем копій дакументаў, прадугледжаных абзацам пятым часткі першай пункта 4 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 чэрвеня 2015 г. № 231.

Для выдачы дубліката пасведчання аб уключэнні ў рэестр форэкс-кампаніі прадстаўляюць (нарачным або па пошце) заяву аб выдачы дубліката пасведчання аб уключэнні ў рэестр форэкс-кампаній у адвольнай форме з указаннем прычын выдачы дублiката. Выдача дубліката ажыццяўляецца на працягу 5 рабочых дзён пасля паступлення заявы.

Для выключэння з рэестра форэкс-кампанія прадстаўляе (нарачным або па пошце) заяву аб выключэнні форэкс-кампаній з рэестра ў адвольнай форме з указаннем прычын выключэння. Выключэнне форэкс-кампаніі з рэестра ажыццяўляецца на працягу 5 рабочых дзён пасля паступлення заявы.

Кантактная інфармацыя:

Упраўленне дыстанцыйнага кантролю Галоўнага ўпраўлення рэгулявання некрэдытных фінансавых арганізацый Нацыянальнага банка

  • Пазняк Наталля Мікалаеўна, тэл.: +375 17 218 38 11
  • Шуманская Аксана Валянцінаўна, тэл.: +375 17 218 38 12
 Пералік адміністрацыйных працэдур
 рэалізацыя Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 чэрвеня 2015 г. № 231 "Аб ажыццяўленні дзейнасці на пазабіржавым рынку Форэкс"