Адміністрацыйныя працэдуры па ўключэнні юрыдычных асоб у рэестр лізінгавых арганізацый, выдачы пасведчання аб уключэнні ў рэестр лізінгавых арганізацый, выдачы дубліката пасведчання аб уключэнні ў рэестр лізінгавых арганізацый, ўнясенню змяненняў у рэестр лізінгавых арганізацый, выключэння з рэестра лізінгавых арганізацый

Уключэнне юрыдычных асоб, якiя з'яўляюцца лізінгавымі арганізацыямі, у рэестр лізінгавых арганізацый ажыццяўляецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 лютага 2014 г. № 99 "Аб пытаннях рэгулявання лізінгавай дзейнасці" ў парадку, устаноўленым пастановай Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 30 чэрвеня 2014 г. № 423 "Аб устанаўленні форм заявы і пасведчання аб уключэнні ў рэестр лізінгавых арганізацый і зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку стварэння і вядзення рэестра лізінгавых арганізацый.

Для ўключэння ў рэестр лізінгавай арганізацыі неабходна прадставіць наступныя дакументы:

  • заяву аб уключэнні ў рэестр лізінгавых арганізацый у двух экзэмплярах, складзеную па форме, зацверджанай пастановай Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 30 чэрвеня 2014 г. № 423;
  • копію статута;
  • копію дакумента, які пацвярджае фарміраванне статутнага фонду. Такім дакументам можа быць:
    • выпіска з часовага рахунку;
    • пасведчанне аб фарміраванні статутнага фонду камерцыйнай арганізацыі з замежнымі інвестыцыямі;
    • заключэнне экспертызы дакладнасці ацэнкі кошту неграшовага ўкладу ў статутны фонд лізінгавай арганізацыі;
    • дакументы, якія пацвярджаюць наяўнасць у заснавальніка рэчавага права на маёмасць, якое ўносіцца ў якасці ўкладу ў неграшовай форме ў статутны фонд лізінгавай арганізацыі (дагавор куплі-продажу, даведка, выдадзеная тэрытарыяльнай арганізацыяй па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй);
    • плацежныя дакументы, якія пацвярджаюць унясенне грашовых укладаў у статутны фонд лізінгавай арганізацыі па кожнай асобе;
    • копіі пратакола сходу заснавальнікаў або копіі рашэнняў адзінага ўдзельніка;
    • бухгалтарскія карткі рахункаў па фарміраванні статутнага фонду;
    • выпіска па рахунку лізінгавай арганізацыі "Статутны фонд", якая рэарганізуецца;
    • іншыя дакументы, якія пацвярджаюць фарміраванне статутнага фонду ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Дакументы, якія прадстаўлены на папяровым носьбіце і змяшчаюць больш за адзін ліст, павінны быць прашыты, пранумараваны і падпісаны ўпаўнаважанай асобай. На абароце апошняга ліста дакумента, які змяшчае больш за адзін ліст, робіцца адзнака аб колькасці пранумараваных і прашытых у дакуменце лістоў, якая завяраецца подпісам кіраўніка альбо ўпаўнаважанай асобы.

Разгляд заявы і выдача пасведчання аб уключэнні ў рэестр лізінгавых арганізацый ажыццяўляецца на працягу 15 рабочых дзён пасля атрымання названых дакументаў. Пасведчанне можа быць выдадзена ўпаўнаважанай асобе форэкс-кампаніі альбо даслана па пошце заказным пісьмом.

Для ўнясення змяненняў у рэестр лізінгавых арганізацый у выпадку змяненняў назвы, месца знаходжання, паштовага адраса, кантактнай інфармацыі (тэлефон, факс), адраса электроннай пошты, адраса афіцыйнага сайта ў глабальнай камп’ютарнай сетцы інтэрнэт, інфармацыі аб удзельніках (заснавальніках, акцыянерах), памеру статутнага фонду лізінгавая арганізацыя на працягу дзесяці рабочых дзён з дня наступлення падзеі абавязана звярнуцца ў Нацыянальны банк шляхам падачы заявы.

Для ўнясення змяненняў у рэестр лізінгавых арганізацый у выпадку прызначэння на пасаду або звальнення кіраўніка (прадстаўніка кіруючай арганізацыі або кіраўніка, які мае паўнамоцтвы выканаўчага органа) і (або) галоўнага бухгалтара (бухгалтара) лізінгавай арганізацыі, а таксама пры змяненні звестак аб гэтых асобах, указаных у заяве пра ўключэнне ў рэестр лізінгавых арганізацый, лізінгавая арганізацыя ў пяцідзённы тэрмін з даты прызначэння, звальнення, змянення звестак накіроўвае ў Нацыянальны банк заяву.

Для ўнясення змяненняў у рэестр лізінгавыя арганізацыі прадстаўляюць заяву аб унясенні змяненняў у рэестр у адвольнай форме з указаннем звестак, якія патрабуюць карэкціроўкі, і даты наступлення змяненняў з прадастаўленнем (пры неабходнасці) копій дакументаў, якія пацвярджаюць змяненне звестак. Тыпавая форма Заявы аб унясенні змяненняў у рэестр ЛА. Унясенне змяненняў у рэестр ажыццяўляецца на працягу 5 рабочых дзён пасля паступлення заявы.

Для выдачы дубліката пасведчання аб уключэнні ў рэестр лізінгавыя арганізацыі прадстаўляюць (нарачным або па пошце) заяву аб выдачы дубліката пасведчання аб уключэнні ў рэестр лізінгавых арганізацый у адвольнай форме з указаннем прычын выдачы дубліката. Тыпавая форма Заявы аб выдачы дубліката пасведчання. Выдача дубліката ажыццяўляецца на працягу 5 рабочых дзён пасля паступлення заявы.

Для выключэння з рэестра лізінгавая арганізацыя прадстаўляе заяву аб выключэнні лізінгавай арганізацыі з рэестра ў адвольнай форме з указаннем прычын выключэння. Тыпавая форма Заявы аб выключэнні з рэестра. Выключэнне лізінгавай арганізацыі з рэестра ажыццяўляецца на працягу 5 рабочых дзён пасля паступлення заявы.

Асабістая падача заяў ажыццяўляецца па адрасе:
г. Мінск, вул. Талстога, 6.

Рэжым прыёму заяў:
панядзелак – чацвер з 8-30 да 16-30,
пятніца з 8-30 да 15-15,
абед з 12-00 да 12-45.

Адрас для накіроўвання заяў па пошце:
220008, г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 20.

Кантактная інфармацыя:

Упраўленне дыстанцыйнага кантролю Галоўнага ўпраўлення рэгулявання некрэдытных фінансавых арганізацый Нацыянальнага банка

  • Пазняк Наталля Мікалаеўна, тэл.: +375 17 218 38 11
  • Шуманская Аксана Валянцінаўна, тэл.: +375 17 218 38 12

Факс: +375 17 218 39 07

 Пералік адміністрацыйных працэдур  Рэгуляванне лізінгавай дзейнасці