Адміністрацыйныя працэдуры па ўключэнні ў рэестр мікрафінансавых арганізацый з выдачай пасведчання, выдачы дубліката пасведчання, унясенні змяненняў у рэестр і выключэнні з яго

Вядзенне дадзеных адміністрацыйных працэдур ажыццяўляецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 кастрычніка 2019 г. № 394 "Аб прадастаўленні і прыцягненні пазык" у парадку, устаноўленым пастановай Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 15 красавіка 2020 г. № 119 "Аб патрабаваннях да мікрафінансавых арганізацыях і рэестры мікрафінансавых арганізацый" на аснове пададзеных кіраўніком або ўпаўнаважанай асобай юрыдычнай асобы заяў з прыкладаннем адпаведных копій дакументаў.

Для ўключэння ў рэестр мікрафінансавых арганізацый неабходна:
прадставіць заяву па форме, устаноўленай пастановай Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 15 красавіка 2020 г. № 119, і дадаць копіі пацвярджальных дакументаў:

  • аб памеры статутнага фонду і паявога фонду, сфарміраванага на дзень падачы заявы.
    Для камерцыйных мікрафінансавых арганізацый (ламбардаў) – мінімальны памер статутнага фонду 50 тыс. беларускіх рублёў, які павінен быць сфарміраваны шляхам унясення грашовых сродкаў (грашовых укладаў, за кошт сродкаў неразмеркаванага прыбытку мінулых гадоў і фондаў, створаных за кошт прыбытку, у выпадку, калі такія крыніцы не былі выкарыстаны).
    Для некамерцыйных мікрафінансавых арганізацый (спажывецкіх кааператываў) – мінімальны памер паявога фонду 5 тыс. беларускіх рублёў.
    (копіі плацежных і (або) касавых дакументаў, рэгістры бухгалтарскага ўліку па рахунках бухгалтарскага ўліку, на якіх адлюстроўваецца інфармацыя аб разліках з уласнікам маёмасці (заснавальнікамі, удзельнікамі) юрыдычнай асобы па ўкладах у яе статутны фонд, аб наяўнасці і руху статутнага фонду юрыдычнай асобы з прыкладаннем копіі дакумента, які пацвярджае рашэнне ўласніка маёмасці (заснавальнiкаў, удзельнiкаў) аб фарміраванні статутнага фонду за кошт сродкаў неразмеркаванага прыбытку і іншыя);
  • аб наяўнасці ў кіраўніка юрыдычнай асобы вышэйшай юрыдычнай або эканамічнай адукацыі альбо іншай вышэйшай адукацыі пры ўмове праходжання перападрыхтоўкі на ўзроўні вышэйшай адукацыі па спецыяльнасці юрыдычнага або эканамічнага профілю.
    (копія дыплома аб вышэйшай юрыдычнай або эканамічным адукацыі ці іншай вышэйшай адукацыі пры ўмове праходжання перападрыхтоўкі на ўзроўні вышэйшай адукацыі па спецыяльнасці юрыдычнага або эканамічнага профілю; у выпадку атрымання вышэйшай адукацыі ва ўстановах адукацыі замежнай дзяржавы – копія пасведчання аб прызнанні дакумента аб вышэйшай адукацыі, выдадзенага ў замежнай дзяржаве, і ўстанаўленні яго эквівалентнасці (адпаведнасці) дакументу аб адукацыі Рэспублікі Беларусь);
  • аб адпаведнасці кіраўніка юрыдычнай асобы патрабаванням да дзелавой рэпутацыі:
    • аб адсутнасці непагашанай цi нязнятай судзімасці за здзяйсненне злачынства супраць уласнасці і парадку ажыццяўлення эканамічнай дзейнасці; адсутнасці пастановы органа крымінальнага пераследу аб узбуджэнні крымінальнай справы ў дачыненні да асобы або прыцягненні яе ў якасці падазронага або абвінавачанага па крымінальнай справе; адсутнасці на працягу апошняга года фактаў прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці за ўчыненне адміністрацыйных правапарушэнняў, прадугледжаных артыкулам 12.7 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях.
      (копія даведкі, якая ўтрымлівае звесткі аб правапарушэннях, што захоўваюцца ў адзіным дзяржаўным банку даных аб правапарушэннях, і якая прадастаўляецца фізічнай асобе інфармацыйнымі падраздзяленнямі УУС аблвыканкамаў і ДУУС Мінгарвыканкама тэрмін дзеяння 1 месяц з даты выдачы, калі іншы тэрмін дзеяння не ўказаны ў самой даведцы);
    • аб адсутнасці ўстаноўленых рашэннем суда, якое ўвайшло ў законную сілу, фактаў ажыццяўлення вінаватых (наўмысных) дзеянняў, што прывялі да банкруцтва юрыдычнай асобы.
      (копія даведкі з Вярхоўнага Суда тэрмін дзеяння 1 месяц з даты выдачы, калі іншы тэрмін дзеяння не ўказаны ў самой даведцы);
    • аб адсутнасці на працягу апошняга года фактаў скасавання працоўнага дагавора (кантракта) па ініцыятыве наймальніка ў выпадку здзяйснення асобай вінаватых дзеянняў, якія з'яўляюцца падставамі для страты даверу да яе з боку наймальніка.
      (копія працоўнай кніжкі кіраўніка юрыдычнай асобы за апошні год, які папярэднічае даце падачы дакументаў абуключэнні ў рэестр, уключаючы копію тытульнага ліста; у выпадку прыёму на працу кіраўніка па працоўным дагаворы (кантракце) на ўмовах знешняга сумяшчальніцтва дадаткова прадстаўляецца копія працоўнага дагавора (кантракта)).

У выпадку подпісу і падачы заявы ўпаўнаважанай асобай дадаткова прадастаўляецца копія дакумента, які пацвярджае права падпісання заявы, падачы (атрымання) дакументаў такой асобай ад імя кіраўніка юрыдычнай асобы.

Разгляд заявы і прыняцце рашэння ажыццяўляецца на працягу 15 рабочых дзён пасля атрымання ўказаных дакументаў, у выпадку запыту дакументаў і (або) звестак ад іншых дзяржаўных органаў, іншых арганізацый – на працягу 1 месяца.
Нацыянальны банк прымае наступныя рашэнні:

  • Уключае ў рэестр, прысвойвае ўнікальны пяцісімвальны ідэнтыфікацыйны код, які дазваляе ідэнтыфікаваць мікрафінансавую арганізацыю пры прадстаўленні справаздачнасці і іншай інфармацыі ў Нацыянальны банк, выдае пасведчанне мікрафінансавай арганізацыі ў выглядзе электроннага дакумента шляхам накіравання праз АПЭП альбо дакумента на папяровым носьбіце шляхам накіравання па пошце заказным пісьмом ці выдае асабіста кіраўніку альбо ўпаўнаважанай асобе.
  • Адмаўляе ў прыняцці заявы аб уключэнні ў рэестр у выпадку, калі юрыдычнай асобай прадстаўлены не ўсе дакументы і (або) не выкананы патрабаванні да формы ці зместу такой заявы.
  • Адмаўляе ва ўключэнні ў рэестр у наступных выпадках:

прадстаўленыя юрыдычнай асобай дакументы не адпавядаюць патрабаванням заканадаўства, з'яўляюцца падложнымі, падробленымі або несапраўднымі і (або) утрымліваюць недакладныя звесткі;
некамерцыйная арганізацыя не адпавядае крытэрыям, устаноўленым у пункце 5 Палажэння аб некамерцыйных мікрафінансавых арганізацыях, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 кастрычніка 2019 г. № 394;
кіраўнік юрыдычнай асобы не адпавядае кваліфікацыйнаму патрабаванню і (або) патрабаванням да дзелавой рэпутацыі, што прад'яўляюцца да кіраўніка мікрафінансавай арганізацыі;
юрыдычнай асобай на дзень падачы заявы аб уключэнні ў рэестр не выкананы патрабаванні да мінімальнага памеру статутнага фонду і парадку яго фарміравання (для камерцыйных арганізацый) або да мінімальнага памеру паявога фонду (для некамерцыйных арганізацый).

Пры адмове ва  ўключэнні ў рэестр юрыдычная асоба атрымлівае паведамленне ад Нацыянальнага банка з указаннем прычын адмовы.

Для ўнясення змяненняў у рэестр мікрафінансавых арганізацый у выпадку змяненняў звестак, указаных у заяве аб уключэнні ў рэестр (за выключэннем звестак аб памеры паявога фонду спажывецкага кааператыва), мікрафінансавая арганізацыя на працягу 10 рабочых дзён абавязана падаць у Нацыянальны банк заяву аб унясенні змяненняў у рэестр у адвольнай форме (тыпавая форма) з указаннем даты наступлення змяненняў і прыкладаннем копій дакументаў, якія пацвярджаюць адпаведныя змяненні:

  1. У выпадку змянення памеру статутнага фонду прадстаўляюцца: копіі плацежных і (або) касавых дакументаў; рэгістры бухгалтарскага ўліку па рахунках бухгалтарскага ўліку, на якіх адлюстроўваецца інфармацыя аб разліках з уласнікам маёмасці (заснавальнікамі, удзельнікамі) юрыдычнай асобы па ўкладах у яе статутны фонд, аб наяўнасці і руху статутнага фонду юрыдычнай асобы з прыкладаннем копій рашэння ўласніка маёмасці (заснавальнiкаў, удзельнiкаў) аб фарміраванні статутнага фонду за кошт сродкаў неразмеркаванага прыбытку; копіі дагавораў куплі-продажу (дарэння, атрымання ў спадчыну) долi ў статутным фондзе або копіі іншых пацвярджальных дакументаў.
  2. У выпадку змены кіраўніка мікрафінансавай арганізацыі або выканання яго абавязкаў іншым работнікам тэрмінам больш за 4 месяцы па такіх асобах прадстаўляюцца:
    • копія дыплома аб вышэйшай юрыдычнай або эканамічнай адукацыі ці іншай вышэйшай адукацыі пры ўмове праходжання перападрыхтоўкі на ўзроўні вышэйшай адукацыі па спецыяльнасці юрыдычнага або эканамічнага профілю; у выпадку атрымання вышэйшай адукацыі ва ўстановах адукацыі замежнай дзяржавы – копія пасведчання аб прызнанні дакумента аб вышэйшай адукацыі, выдадзенага ў замежнай дзяржаве, і ўстанаўленні яго эквівалентнасці (адпаведнасці) дакументу аб адукацыі Рэспублікі Беларусь;
    • копія даведкі, якая ўтрымлівае звесткі аб правапарушэннях, што захоўваюцца ў адзіным дзяржаўным банку даных аб правапарушэннях, і якая прадастаўляецца фізічнай асобе інфармацыйнымі падраздзяленнямі УУС аблвыканкамаў і ДУУС Мінгарвыканкама – тэрмін дзеяння 1 месяц з даты выдачы, калі іншы тэрмін дзеяння не ўказаны ў самой даведцы;
    • копія даведкі з Вярхоўнага Суда – тэрмін дзеяння 1 месяц з даты выдачы, калі іншы тэрмін дзеяння не пазначаны ў самой даведцы;
    • копія працоўнай кніжкі кіраўніка (асобы, якая выконвае яго абавязкі тэрмінам больш за 4 месяцы) за апошні год, які папярэднічае даце падачы дакументаў аб уключэнні ў рэестр, уключаючы копію тытульнага ліста; у выпадку прыёму на працу кіраўніка па працоўным дагаворы (кантракце) на ўмовах знешняга сумяшчальніцтва дадаткова прадстаўляецца копія працоўнага дагавора (кантракта).
  3. У выпадку змянення іншых звестак, такіх як змена назвы, месцазнаходжання, паштовага адрасу, кантактных тэлефонаў, адраса электроннай пошты і сайта (сайтаў) у глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт, звестак аб змяненні прозвішча, імя, імя па бацьку або месца рэгiстрацыi, звальненні кіраўніка або асобы, якая ажыццяўляе выкананне яго абавязкаў тэрмінам больш за 4 месяцы (заканчэнне тэрмінаў ускладання паўнамоцтваў), звестак аб галоўным бухгалтары (бухгалтары) ці іншай асобе, якая ажыццяўляе бухгалтарскі ўлік, аб заснавальніках (удзельніках) альбо ўласніку маёмасці, аб адкрыцці ці закрыцці месцаў прадастаўлення мікрапазык (змяненні ў іх кантактных нумароў тэлефонаў) прадстаўляюцца копіі адпаведных дакументаў (пры наяўнасці).
  4. У выпадку неабходнасці замены пасведчання дадаецца пасведчанне, якое падлягае замене. Пры звароце ў Нацыянальны банк праз АПЭП пасведчанне, якое падлягае замене, накіроўваецца ў Нацыянальны банк на працягу 5 рабочых дзён, што ідуць за днём атрымання паведамлення аб ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры.

У выпадку подпісу і падачы заявы ўпаўнаважанай асобай дадаткова прадастаўляецца копія дакумента, які пацвярджае права падпісання заявы, падачы (атрымання) дакументаў такой асобай ад імя кіраўніка юрыдычнай асобы.

Тэрмін разгляду заявы – 5 рабочых дзён пасля атрымання ўказаных дакументаў, у выпадку запыту дакументаў і (або) звестак ад іншых дзяржаўных органаў, іншых арганізацый – на працягу 1 месяца.

Для выключэння з рэестра мікрафінансавая арганізацыя прадстаўляе заяву аб выключэнні мікрафінансавай арганізацыі з рэестраў адвольнай форме (тыпавая форма) з указаннем прычын выключэння.

Заява некамерцыйнай мікрафінансавай арганізацыі аб выключэнні з рэестра павінна змяшчаць указанне на адсутнасць у яе нявыкананых абавязацельстваў па пазыках, у тым ліку мікрапазыках, прыцягнутых ад фізічных асоб – членаў такой арганізацыі, якія не з'яўляюцца заснавальнікамі.
У выпадку подпісу і падачы заявы ўпаўнаважанай асобай дадаткова прадастаўляецца копія дакумента, які пацвярджае права падпісання заявы, падачы (атрымання) дакументаў такой асобай ад імя кіраўніка юрыдычнай асобы.

Нацыянальны банк адмаўляе ў прыняцці заявы аб выключэнні некамерцыйнай мікрафінансавай арганізацыі з рэестра, калі заява не ўтрымлівае ўказання на адсутнасць у дадзенай арганізацыі нявыкананых абавязацельстваў па пазыках, у тым ліку мікрапазыках, прыцягнутых ад фізічных асоб – членаў такой арганізацыі, якія не з'яўляюцца заснавальнікамі.
Нацыянальны банк адмаўляе ў выключэнні з рэестра па заяве мікрафінансавай арганізацыі ў наступных выпадках:
пры наяўнасці ў некамерцыйнай мікрафінансавай арганізацыі нявыкананых абавязацельстваў па пазыках, у тым ліку мікрапазыках, прыцягнутых ад фізічных асоб – членаў такой арганізацыі, якія не з'яўляюцца заснавальнікамі;
калі на момант падачы заявы Нацыянальны банк праводзіць выбарачную або пазапланавую праверку дзейнасці мікрафінансавай арганізацыі, прызначаную ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Разгляд заявы аб выключэнні мікрафінансавай арганізацыі з рэестра ажыццяўляецца на працягу 5 рабочых дзён пасля паступлення заявы.

Выключэнне мікрафінансавай арганізацыі з рэестра па iншых падставах з улікам нормаў главы 5 Інструкцыі аб рэестры мікрафінансавых арганізацый, зацверджанай пастановай Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 15 красавіка 2020 г. № 119 , ажыццяўляецца Нацыянальным банкам без здзяйснення адміністрацыйных працэдур.

Пры выключэнні мікрафінансавай арганізацыі з рэестра пасведчанне спыняе сваё дзеянне з даты прыняцця рашэння аб выключэнні з рэестра і падлягае вяртанню ў Нацыянальны банк не пазней за 3 рабочыя дні, якія ідуць за днём атрымання паведамлення, і ў гэты ж тэрмін юрыдычная асоба абавязана размясціць на сваім (сваіх) сайце (сайтах) у глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт інфармацыю аб выключэнні з рэестра (за выключэннем выпадкаў, калі мікрафінансавая арганізацыя выключана з Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў).

Для выдачи дубликата свидетельства о включении в реестр микрофинансовых организаций необходимо податьДля выдачы дубліката пасведчання аб уключэнні ў рэестр мікрафінансавых арганізацый неабходна падаць заяву аб выдачы дубліката пасведчання аб уключэнні ў рэестр мікрафінансавых арганізацый у адвольнай форме (тыпавая форма) з указаннем прычын выдачы дубліката (страта, пашкоджанне альбо іншае) і спосабаў яго атрымання.

У выпадку подпісу і падачы заявы ўпаўнаважанай асобай дадаткова прадастаўляецца копія дакумента, які пацвярджае права падпісання заявы, падачы (атрымання) дакументаў такой асобай ад імя кіраўніка юрыдычнай асобы.

Разгляд заявы і падрыхтоўка дубліката пасведчання ажыццяўляюцца на працягу 5 рабочых дзён пасля паступлення заявы.

Дублікат пасведчання можа быць выдадзены ў выглядзе электроннага дакумента шляхам накіравання праз АПЭП, дакумента на папяровым носьбіце шляхам накіравання па пошце заказным пісьмом або ўручэння асабіста кіраўніку альбо ўпаўнаважанай асобе.

Нацыянальны банк у адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 28 кастрычніка 2008 года № 433-З "Аб асновах адміністрацыйных працэдур" пры разглядзе заяў прымае адно з адміністрацыйных рашэнняў, прадугледжаных артыкулам 24, і паведамляе юрыдычнай асобе аб прынятым адміністрацыйным рашэнні ў адпаведнасці з артыкулам 27.

Падача заяў ажыццяўляецца:

  1. У электронным выглядзе праз Адзіны партал электронных паслуг Агульнадзяржаўнай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы Рэспублікі Беларусь . Пісьмо Нацыянальнага банка ад 06.02.2020 № 65-21 / 75 "Аб магчымасці ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур у электроннай форме".

    Падрабязная інфармацыя аб тэхналогіі ажыццяўлення ў электроннай форме адміністрацыйных працэдур выкладзена ў даведніку карыстальніка Даведнік карыстальніка "Камп’ютарная праграма "Сеанс прадстаўніка зацікаўленай асобы для работы з адміністрацыйнымі працэдурамі Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь у ААІС".

  2. На папяровым носьбіце:
  3. па пошце шляхам накіравання на адрас Нацыянальнага банка: 220008, г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 20 (падача заявы на ўключэнне ў рэестр і адпаведнага пакета дакументаў ажыццяўляецца выключна заказной карэспандэнцыяй);
    шляхам асабістай падачы кіраўніком або ўпаўнаважанай асобай па адрасе: г. Мінск, вул. Талстога, 6.
    Рэжым прыёму заяў:
    панядзелак – чацвер з 8-30 да 16-30,
    пятніца з 8-30 да 15-15,
    абед з 12-00 да 12-45.

    Кантактная інфармацыя:
    Упраўленне дыстанцыйнага кантролю Галоўнага ўпраўлення рэгулявання некрэдытных фінансавых арганізацый Нацыянальнага банка

    • Шуманская Аксана Валянцінаўна, тэл.: +375 17 218 38 12
    • Акуней Ірына Пятроўна, тэл.: +375 17 218 38 36

     Пералік адміністрацыйных працэдур  Рэгуляванне мікрафінансавай дзейнасці