Ажыццяўленне рэйтынгавай дзейнасці

Акрэдытацыя рэйтынгавага агенцтва шляхам уключэння яго ў рэестр рэйтынгавых агенцтваў і выдачы пасведчання аб уключэнні ў рэестр рэйтынгавых агенцтваў

Пералік дакументаў і (або) звестак, якiя прадстаўляюцца зацікаўленымі асобамі ва ўпаўнаважаны орган для ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры:

  • заява па форме, устаноўленай Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальным банкам;
  • інфармацыя аб удзельніках (акцыянерах), даччыных, залежных гаспадарчых таварыствах рэйтынгавага агенцтва па форме, устаноўленай Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальным банкам;
  • інфармацыя аб пацвярджэнні адпаведнасці ўдзельніка (акцыянера) рэйтынгавага агенцтва ўстаноўленым патрабаванням па форме, устаноўленай Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальным банкам;
  • інфармацыя аб пацвярджэнні адпаведнасці члена органа кіравання рэйтынгавага агенцтва ўстаноўленым патрабаванням па форме, устаноўленай Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальным банкам;
  • інфармацыя аб пацвярджэнні адпаведнасці кантрольнага органа рэйтынгавага агенцтва ўстаноўленым патрабаванням па форме, устаноўленай Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальным банкам;
  • лакальныя прававыя акты аб правілах работы рэйтынгавага агенцтва, у тым ліку выяўленні, прадухіленні, кіраванні канфліктамі інтарэсаў і раскрыццё інфармацыі пра іх, патрабаванні да прафесійных вопыту, ведаў і паводзін рэйтынгавых аналітыкаў і іншых работнікаў рэйтынгавага агенцтва і асоб, уцягнутых у працэс складання рэйтынгаў, а таксама захаванасці і абароне інфармацыі і маніторынгу адпаведных мерапрыемстваў;
  • лакальныя прававыя акты, якія рэгулююць работу метадалагічнага камітэта і рэйтынгавага камітэта, кантрольнага органа;
  • метадалогіі, у тым ліку апісанне мадэляў (уключаючы спосабы іх разліку і пабудовы), пералік усіх колькасных і якасных фактараў, якія выкарыстоўваюцца рэйтынгавым агенцтвам, крыніц даных;
  • інфармацыя аб працэдурах ажыццяўлення рэйтынгавых дзеянняў;
  • пералік дадатковых паслуг, у тым ліку копіі дакументаў, якія змяшчаюць парадак і ўмовы іх аказання, лакальны прававы акт аб парадку выяўлення, прадухілення, кіравання канфліктамі інтарэсаў і раскрыцця інфармацыі пра іх у сувязі з аказаннем дадатковых паслуг (калі на дату падачы заявы рэйтынгавым агенцтвам прынята рашэнне аб аказанні дадатковых паслуг).

Тэрмін ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры: 30 рабочых дзён.

Тэрмін дзеяння даведак або іншых дакументаў, якія выдаюцца пры ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры: да выключэння рэйтынгавага агенцтва з рэестра.

Памер платы, якая спаганяецца пры ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры: бясплатна.


Выдача дубліката пасведчання аб уключэнні ў рэестр рэйтынгавых агенцтваў

Пералік дакументаў і (або) звестак, якiя прадстаўляюцца зацікаўленымі асобамі ва ўпаўнаважаны орган для ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры:

  • заява па форме, устаноўленай Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальным банкам.

Тэрмін ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры: 5 рабочых дзён.

Тэрмін дзеяння даведак або іншых дакументаў, якія выдаюцца пры ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры: да выключэння рэйтынгавага агенцтва з рэестра.

Памер платы, якая спаганяецца пры ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры: бясплатна.


Унясенне змяненняў у рэестр рэйтынгавых агенцтваў

Пералік дакументаў і (або) звестак, якiя прадстаўляюцца зацікаўленымі асобамі ва ўпаўнаважаны орган для ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры:

  • заява па форме, устаноўленай Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальным банкам, з прыкладаннем дакументаў і (або) звестак, якія пацвярджаюць змяненне адпаведнай інфармацыі.

Тэрмін ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры: 5 рабочых дзён.

Тэрмін дзеяння даведак або іншых дакументаў, якія выдаюцца пры ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры: да выключэння рэйтынгавага агенцтва з рэестра (да ўнясення змяненняў у рэестр).

Памер платы, якая спаганяецца пры ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры: бясплатна.


Выключэнне рэйтынгавага агенцтва з рэестра рэйтынгавых агенцтваў

Пералік дакументаў і (або) звестак, якiя прадстаўляюцца зацікаўленымі асобамі ва ўпаўнаважаны орган для ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры:

  • заява па форме, устаноўленай Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальным банкам.

Тэрмін ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры: 5 рабочых дзён.

Тэрмін дзеяння даведак або іншых дакументаў, якія выдаюцца пры ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры: бестэрмінова.

Памер платы, якая спаганяецца пры ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры: бясплатна.


Звесткі аб упаўнаважаных работніках, якія ажыццяўляюць адпаведныя адміністрацыйныя працэдуры:

  • Вярэнька Н.А., тэл.: +375 17 215 43 50
  • Мініч А.П., тэл.: +375 17 215 44 68
  • Лысенка І.В., тэл.: +375 17 215 43 55