Узгадненне лакальных нарматыўных прававых актаў арганізатара гандлю каштоўнымі паперамі, клірынгавай арганізацыі, змяненняў і (або) дапаўненняў, якія ўносяцца ў іх*

Пералік дакументаў і (або) звестак, якiя прадстаўляюцца зацікаўленымі асобамі ва ўпаўнаважаны орган для ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры:

  • заява;
  • праект лакальнага нарматыўнага прававога акта клірынгавай арганізацыі, які вызначае ўмовы ажыццяўлення клірынгавай дзейнасці, альбо праект змяненняў і (або) дапаўненняў, што ўносяцца ў лакальны нарматыўны прававы акт клірынгавай арганізацыі, які вызначае ўмовы ажыццяўлення клірынгавай дзейнасці;
  • тлумачальная запіска да праекта лакальнага нарматыўнага прававога акта (змяненняў і (або) дапаўненняў у лакальны нарматыўны прававы акт).

Тэрмін ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры: 15 дзён, а ў выпадку накіравання запыту ў іншыя дзяржаўныя органы, iншыя арганiзацыi – 30 дзён.

Тэрмін дзеяння даведак або іншых дакументаў, якія выдаюцца пры ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры: бестэрмінова.

Памер платы, якая спаганяецца пры ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры: бясплатна.


Звесткі аб упаўнаважаных работніках, якія ажыццяўляюць адпаведныя адміністрацыйныя працэдуры:

  • Галавачова С.А., тэл.: +375 17 226 82 97
  • Калеснік Т.А., тэл.: +375 17 215 43 97

* Нацыянальны банк – у дачыненні да лакальных нарматыўных прававых актаў клірынгавай арганізацыі, якія вызначаюць умовы ажыццяўлення клірынгавай дзейнасці, змяненняў і (або) дапаўненняў, якія ўносяцца ў іх.

 Пералік адміністрацыйных працэдур