Работа са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Разгляд зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 300–З "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, № 2/1852 ад 19 ліпеня 2011 г.).
Звароты падаюцца заяўнікамі на беларускай або рускай мове ў пісьмовай або электроннай форме, а таксама выказваюцца ў вуснай форме. Пісьмовыя звароты падаюцца пасланцом (кур'ерам), па пошце, падчас асабістага прыёму, шляхам занясення заўваг і (або) прапаноў у кнігу заўваг і прапаноў. Вусныя звароты выказваюцца падчас асабістага прыёму.
Пісьмовыя звароты
Пісьмовыя звароты грамадзян павінны ўтрымліваць:
- найменне Нацыянальнага банка або яго структурнага падраздзялення альбо пасаду асобы, якім накіраваны зварот;
- прозвішча, імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) альбо ініцыялы грамадзяніна, адрас яго месца жыхарства (месца знаходжання);
- выкладанне сутнасці звароту;
- асабісты подпіс грамадзяніна (грамадзян).
Пісьмовыя звароты юрыдычных асоб павінны ўтрымліваць:
- найменне Нацыянальнага банка або яго структурнага падраздзялення альбо пасаду асобы, якім накіраваны зварот;
- поўнае найменне юрыдычнай асобы і яе месца знаходжання;
- выкладанне сутнасці звароту;
- прозвішча, імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) альбо ініцыялы кіраўніка або асобы, упаўнаважанай у вызначаным парадку падпісваць звароты;
- асабісты подпіс кіраўніка або асобы, упаўнаважанай у вызначаным парадку падпісваць звароты, засведчаны пячаткай юрыдычнай асобы.
Да пісьмовых зваротаў, што падаюцца прадстаўнікамі заяўнікаў, дадаюцца дакументы, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы. У зваротах павінна ўтрымлівацца інфармацыя аб выніках іх папярэдняга разгляду з прыкладаннем (пры наяўнасці) дакументаў, якія пацвярджаюць гэтую інфармацыю.
Паштовыя адрасы, рэжым работы:
У цэнтральным апараце (г. Мінск, пр. Незалежнасці, 20, унутраны тэл. 16–67), а таксама ў кожным структурным падраздзяленні Нацыянальнага банка вядзецца Кніга заўваг і прапаноў, якая даецца па першым патрабаванні грамадзяніна.
Электронныя звароты
Электронныя звароты ў Нацыянальны банк накіроўваюцца толькі праз рубрыку "Электронныя звароты".
Электронныя звароты грамадзян павінны ўтрымліваць:
- найменне Нацыянальнага банка або яго структурнага падраздзялення альбо пасаду асобы, якім накіраваны зварот;
- прозвішча, імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) альбо ініцыялы грамадзяніна, адрас яго месца жыхарства (месца знаходжання);
- выкладанне сутнасці звароту;
- адрас электроннай пошты грамадзяніна.
Электронныя звароты юрыдычных асоб павінны ўтрымліваць:
- найменне Нацыянальнага банка або яго структурнага падраздзялення альбо пасаду асобы, якім накіраваны зварот;
- поўнае найменне юрыдычнай асобы і яе месца знаходжання;
- выкладанне сутнасці звароту;
- прозвішча, імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) альбо ініцыялы кіраўніка або асобы, упаўнаважанай у вызначаным парадку падпісваць звароты;
- адрас электроннай пошты юрыдычнай асобы.
Адказы на электронныя звароты накіроўваюцца на адрас электроннай пошты заяўнікаў, названы пры рэгістрацыі ў вышэйзгаданай рубрыцы.
Асабісты прыём
Старшыня Праўлення Нацыянальнага банка, яго намеснікі, кіраўнікі структурных падраздзяленняў Нацыянальнага банка праводзяць асабісты прыём грамадзян, іх прадстаўнікоў і прадстаўнікоў юрыдычных асоб не радзей за адзін раз на месяц. Пры вусным звароце названыя асобы павінны прад'явіць дакумент, які сведчыць іх асобу, а прадстаўнікі заяўнікаў павінны прад'явіць таксама дакументы, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.
Калі для вырашэння пытання, якое выказана ў вусным звароце і адносіцца да кампетэнцыі Нацыянальнага банка, патрабуюцца дадатковае вывучэнне і праверка, зварот падаецца заяўнікам у пісьмовай форме і разглядаецца ў парадку, вызначаным для пісьмовых зваротаў.
Графікі прыёму кіраўнікамі ў цэнтральным апараце і структурных падраздзяленнях Нацыянальнага банка:
Паўторныя звароты
Паўторныя звароты, калі яны ўжо былі разгледжаны па сутнасці і ў іх не ўтрымліваюцца новыя акалічнасці, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці, не разглядаюцца. Пры гэтым заяўніку пісьмова паведамляецца, што паўторны яго зварот неабгрунтаваны і перапіска з ім па гэтым пытанні спыняецца.
Кантакт-цэнтр Нацыянальнага банка
Кантакт-цэнтр Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь уведзены ў эксплуатацыю 9 чэрвеня 2012 г. з той мэтай, каб фізічныя асобы, у тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі, і юрыдычныя асобы, якія звярнуліся ў Нацыянальны банк па тэлефоне, змаглі атрымаць даведачную і кансультацыйную інфармацыю.
Асноўнымі задачамі стварэння Кантакт-цэнтра Нацыянальнага банка з'яўляюцца цэнтралізацыя і павышэнне якасці апрацоўкі тэлефонных запытаў і зваротаў, што паступаюць у банк, фарміраванне станоўчага іміджу Нацыянальнага банка як цэнтральнага банка і дзяржаўнага органа Рэспублікі Беларусь, павышэнне ўзроўню эканамічнай і фінансавай граматнасці насельніцтва нашай краіны.
Патэлефанаваўшы ў Кантакт-цэнтр Нацыянальнага банка па нумары ў Мінску (8-017) 375-20-02, можна будзе атрымаць даведачную інфармацыю пра асноўныя напрамкі дзейнасці цэнтральнага банка краіны, аперацыі і працэдуры, што ажыццяўляе Нацыянальны банк, пра тое, якія робіць паслугі, пра парадак арганізацыі работы са зваротамі грамадзян, індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асоб, пракансультавацца па базавых пытаннях грашова-крэдытнай палітыкі, работы банкаўскай і плацежнай сістэм Рэспублікі Беларусь.
Кантакт-цэнтр Нацыянальнага банка працуе па наступным графіку:
- з панядзелка па чацвер – з 8.30 да 17.30;
- у пятніцу – з 8.30 да 16.15;
- абедзенны перапынак - з 13.00 да 13.45;
- субота, нядзеля – выхадныя дні.
Інфармацыя аб рабоце са зваротамі грамадзян і кліентамі Кантакт-цэнтра Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь