Выпраўленне недакладных звестак
Закон Рэспублікі Беларусь ад 10 лістапада 2008 года “Аб крэдытных гісторыях” працэдур выпраўлення дакладных звестак, якія ўваходзяць у склад крэдытнай гісторыі, не прадугледжвае.
У выпадку нязгоды з інфармацыяй, якая захоўваецца ў крэдытнай гісторыі, неабходна звярнуцца ў банк/МФА/лізінгавую арганізацыю, з якімі заключаны дагавор, або у адрас Нацыянальнага банка падаць заяву, аформленую ў адпаведнасці з формамі, што дадаюцца, адным з наступных спосабаў:
- на папяровым носьбіце, накіраваўшы на адрас Нацыянальнага банка;
- у электронным выглядзе з дапамогай Вэб-партала Крэдытнага рэгістра www.creditregister.by
Звесткі, пазначаныя ў заяве, па даручэнні Нацыянальнага банка правяраюцца банкам, мікрафінансавай або лізінгавай арганізацыяй, якія фарміруюць крэдытную гісторыю. У выпадку прызнання недакладнасці звестак у крэдытную гісторыю ўносяцца змяненні. Тэрмін разгляду заявы не перавышае 30 дзён, на працягу якіх у крэдытнай гісторыі змяшчаецца адзнака аб правядзенні праверкі. Нацыянальны банк інфармуе заяўніка аб выніках разгляду заявы.
Крэдытная справаздача, запытванне якой адбываецца пасля змянення недакладных звестак, якія ўваходзяць у склад крэдытнай гісторыі на падставе заявы, пададзенай у Нацыянальны банк, падаецца без выплаты ўзнагароджвання.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: (8–017) 218-38-80; (8–017) 218-38-81; (8–017) 218-38-93.
Заяву аб унясенні змяненняў і (або) дапаўненняў у крэдытную гісторыю для:
У пачатак раздзела