Аб атрыманні інфармацыі пра нумар рахунку ў фармаце IBAN контрагента (юрыдычнай і фізічнай асобы, а таксама індывідуальнага прадпрымальніка)

Згодна з часткай першай артыкула 121 Банкаўскага кодэкса Рэспублікі Беларусь (далей – Банкаўскі кодэкс), інфармацыя пра нумар рахунку юрыдычнай і фізічнай асобы, а таксама індывідуальнага прадпрымальніка з'яўляецца звесткамі, якія складаюць банкаўскую тайну.

Звесткi, што складаюць банкаўскую тайну фізічных асоб, юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, прадстаўляюцца банкам ім самім і іх упаўнаважаным прадстаўнікам, на падставе пісьмовай згоды такіх асоб, асабіста прадстаўленай банку, – любой трэцяй асобе.

Парадак прадстаўлення банкамі звестак, якiя складаюць банкаўскую тайну, у тым ліку пералік асоб, якія маюць права запытваць у банкаў указаную інфармацыю, вызначаны артыкулам 121 Банкаўскага кодэкса.

У адпаведнасці з часткай трэцяй артыкула 121 Банкаўскага кодэкса звесткi, што складаюць банкаўскую тайну фізічнай і юрыдычнай асобы, маюць права запытваць у банка суды – па справах, якія знаходзяцца ў іх вядзенні, а таксама судовыя выканаўцы – па судовых пастановах і іншых выканаўчых дакументах, якія знаходзяцца ў іх вядзенні.

Улічваючы выкладзенае, звесткі пра нумар рахунку контрагента абслуговыя банкі маюць права прадставіць на падставе пісьмовай згоды, прадстаўленай абслуговаму банку контрагентам асабіста, альбо вырашэнне пастаўленага пытання можа грунтавацца на ўзаемадзеянні з адпаведным судом або судовым выканаўцам.