Аб змяненні памеру працэнтаў за карыстанне крэдытам

Парадак змянення памеру працэнтаў за карыстанне крэдытам рэгламентаваны Банкаўскім кодэксам, Інструкцыяй аб парадку прадастаўлення грашовых сродкаў у форме крэдыту і іх вяртання (пагашэння), зацверджанай пастановай Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 29 сакавіка 2018 г. № 149.

Памер працэнтаў за карыстанне крэдытам і парадак іх выплаты з'яўляюцца істотнай умовай крэдытнага дагавора.

Заключыўшы крэдытны дагавор, крэдытаатрымальнік абавязваецца вярнуць крэдыт і выплаціць працэнты за карыстанне ім.

Памер працэнтаў за карыстанне крэдытам можа вызначацца:

  • у абсалютным лікавым выражэнні (фіксаваная гадавая працэнтная стаўка);
  • зыходзячы з разліковай велічыні, прывязанай да базавага паказчыка, у парадку, узгодненым бакамі пры заключэнні крэдытнага дагавора (пераменная гадавая працэнтная стаўка).

Банк не мае права ў аднабаковым парадку павялічыць памер працэнтаў за карыстанне крэдытам.

Павелічэнне пераменнай гадавой працэнтнай стаўкі з прычыны павелічэння базавага паказчыка не з'яўляецца павелічэннем памеру працэнтаў за карыстанне крэдытам у аднабаковым парадку.

Любое змяненне памеру працэнтаў за карыстанне крэдытам (па ініцыятыве банка або крэдытаатрымальніка) магчыма толькі пры дапамозе заключэння дадатковага пагаднення да крэдытнага дагавора.

Аб крэдытаванні фізічных асоб