Пра магчымасць вяртання безадзыўнага банкаўскага ўкладу (дэпазіту)

Дагаворы тэрміновага банкаўскага ўкладу (дэпазіту) падрадзяляюцца на безадзыўныя і адзыўныя.

Па безадзыўных укладах памер працэнтаў, як правіла, устанаўліваецца ў большым памеры, чым па адзыўных укладах.

Захаванасць укладаў (дэпазітаў) у беларускіх рублях забяспечваецца пры дапамозе перавышэння даходнасці над узроўнем інфляцыі. Так, інфляцыя ў лютым 2020 г. да лютага 2019 г. склала 4,4 працэнта. Пры гэтым сярэднія працэнтныя стаўкі па новых рублёвых тэрміновых безадзыўных банкаўскіх укладах (дэпазітах) фізічных асоб у лютым 2020 г. склалі 9,76 працэнта.

У адпаведнасці з артыкулам 182 Банкаўскага кодэкса, дагавор безадзыўнага банкаўскага ўкладу (дэпазіту) не прадугледжвае вяртання ўкладу (дэпазіту) да заканчэння тэрміну вяртання ўкладу (дэпазіту).

Тэрміновы безадзыўны банкаўскі ўклад (дэпазіт) можа быць вернуты датэрмінова толькі са згоды ўкладаатрымальніка. Нацыянальны банк не мае права ўмешвацца ў дагаворныя адносіны банкаў і іх кліентаў.

Пры гэтым банкі з улікам іх магчымасцей самастойна вызначаюць пералік падстаў і пацвярджальных дакументаў для датэрміновага вяртання грамадзянам безадзыўных укладаў (дэпазітаў).