Пра магчымасць вяртання адзыўнага банкаўскага ўкладу (дэпазіту)

У адпаведнасці з артыкулам 186 Банкаўскага кодэкса, укладчык мае права патрабаваць вяртання тэрміновага адзыўнага банкаўскага ўкладу (дэпазіту) да заканчэння тэрміну яго вяртання.

Банк абавязаны вярнуць уклад (дэпазіт) на працягу тэрміну і ў парадку, устаноўленым дагаворам банкаўскага ўкладу (дэпазіту).

Калі адзыўны банкаўскі ўклад (дэпазіт) вяртаецца ўкладчыку па яго патрабаванні да заканчэння тэрміну яго вяртання, то працэнты па ўкладзе (дэпазіце), як правіла, пералічваюцца і выплачваюцца ў меншым памеры.

Пры неабходнасці вяртання адзыўнага ўкладу (дэпазіту) варта звяртацца ў банк.

Захаванасць укладаў (дэпазітаў) у беларускіх рублях забяспечваецца пры дапамозе перавышэння даходнасці над узроўнем інфляцыі. Так, інфляцыя ў лютым 2020 г. да лютага 2019 г. склала 4,4 працэнта. Пры гэтым сярэднія працэнтныя стаўкі па новых рублёвых тэрміновых адзыўных банкаўскіх укладах (дэпазітах) фізічных асоб у лютым 2020 г. склалі 5,56 працэнта.