Аб адкрыцці фізічнымі асобамі – рэзідэнтамі рахункаў у банках – нерэзідэнтах
- Закон Рэспублікі Беларусь "Аб валютным рэгуляванні і валютным кантролі";
- Правілы правядзення валютных аперацый, зацверджаныя пастановай Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 30 красавіка 2004 г. № 72;
- пастанова Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 19 снежня 2018 г. № 612 "Аб некаторых пытаннях правядзення валютных аперацый".
Фізічным асобам – рэзідэнтам з 1 сакавіка 2019 г. прадастаўляецца права без дазволу Нацыянальнага банка адкрываць бягучыя (разліковыя) банкаўскія рахункі ў замежнай валюце і беларускіх рублях у банках –нерэзідэнтах і пералічваць на іх грашовыя сродкі.
Раней выдадзеныя фізічным асобам – рэзідэнтам дазволы на адкрыццё рахунку ў банку – нерэзідэнце спыняюць сваё дзеянне з 1 сакавіка 2019 г.
У адпаведнасці з прадастаўленай у заяве згодай на прадстаўленне дакументаў, а таксама іншай інфармацыі аб аперацыях, якія праводзяцца, фізічныя асобы – рэзідэнты абавязаны не пазней 15 сакавіка 2019 г. накіраваць інфармацыю аб руху сродкаў за люты 2019 г. па рахунках, адкрытых у рамках выдадзеных ім раней дазволаў, у двух экзэмплярах, па ўстаноўленай форме.
Аб асобных актуальных пытаннях валютнага заканадаўства