Ажыццяўленне юрыдычнымі асобамі – рэзідэнтамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі – рэзідэнтамі валютных аперацый, звязаных з рухам капіталу
- Закон Рэспублікі Беларусь "Аб валютным рэгуляванні і валютным кантролі";
- Правілы правядзення валютных аперацый, зацверджаныя пастановай Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 30 красавіка 2004 г. № 72;
- пастанова Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 19 снежня 2018 г. № 612 "Аб некаторых пытаннях правядзення валютных аперацый";
- Інструкцыя аб парадку рэгістрацыі здзелкі і выкананні банкамі і нябанкаўскімі крэдытна-фінансавымі арганізацыямі функцый агентаў валютнага кантролю, зацверджаная пастановай Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 16 красавіка 2009 г. № 46;
- Інструкцыя аб парадку выдачы дазволаў і прадстаўлення паведамленняў, неабходных для мэт валютнага рэгулявання, зацверджаная пастановай Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 26 жнiўня 2015 г. № 514.
У адпаведнасці з Правіламі № 72 юрыдычным асобам – рэзідэнтам і індывідуальным прадпрымальнікам – рэзідэнтам з 1 сакавіка 2019 г. прадастаўлена права праводзіць шэраг валютных аперацый, звязаных з рухам капіталу, без дазволу Нацыянальнага банка (якiя ажыццяўляліся раней на падставе дазволаў Нацыянальнага банка).
У сувязі з гэтым з 1 сакавіка 2019 г. юрыдычныя асобы – рэзідэнты і індывідуальныя прадпрымальнікі – рэзідэнты (далей – юрыдычныя асобы – рэзідэнты) ажыццяўляюць валютныя аперацыі, звязаныя з рухам капіталу, у наступным парадку:
- у рэгістрацыйным парадку:
- набыццё акцый пры iх размеркаваннi сярод заснавальнiкаў, долі ў статутным фондзе або паю ў маёмасцi нерэзідэнта, а таксама ўнясенне дадатковага ўкладу ў статутны фонд нерэзідэнта ў выпадку яго павелічэння;
- набыццё ў нерэзiдэнта каштоўных папер, эмітаваных (выдадзеных) нерэзідэнтамі, за выключэннем набыцця акцый пры iх размеркаваннi сярод заснавальнiкаў;
- набыццё ва ўласнасць маёмасцi, якая знаходзiцца за межамi Рэспублiкi Беларусь i адносiцца па заканадаўстве Рэспублiкi Беларусь да нерухомай маёмасці, у тым ліку на падставе дагавораў, якія прадугледжваюць стварэнне аб'ектаў долевага будаўніцтва, за выключэннем маёмасці, якая перамяшчаецца, прыраўнаванай да нерухомых рэчаў у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі;
- размяшчэнне грашовых сродкаў у банках – нерэзідэнтах або перадача грашовых сродкаў нерэзідэнтам (акрамя банкаў – нерэзідэнтаў) на ўмовах давернага кіравання;
- прадастаўленне пазык;
- разлікі па абавязацельствах, што ўзніклі ў юрыдычнай асобы – рэзідэнта (акрамя банка), якая з'яўляецца паручыцелем, гарантам, перад нерэзідэнтам на падставе заключанага паміж імі дагавора паручыцельства, гарантыі;
- атрыманне крэдытаў i (або) пазык;
- без дазволу Нацыянальнага банка, захавання рэгістрацыйнага або паведамляльнага парадку:
- ажыццяўленне плацяжоў нерэзiдэнтам па абавязацельствах, якiя прадугледжваюць перадачу рэзiдэнту маёмасцi, якая знаходзiцца на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь i адносiцца па заканадаўстве Рэспублікі Беларусь да нерухомай маёмасцi, альбо правоў на яе;
- продаж нерэзідэнту долі ў статутным фондзе або паю ў маёмасцi рэзiдэнта;
- ажыццяўленне аперацый з каштоўнымі паперамі, выпушчанымі рэзiдэнтамi;
- фарміраванне статутнага фонду юрыдычнай асобы – рэзідэнта за кошт укладаў нерэзідэнтаў у замежнай валюце, беларускiх рублях або ў каштоўных паперах у замежнай валюце, у каштоўных паперах у беларускiх рублях у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
- прыцягненне сродкаў для пакрыцця дэфіцыту рэспубліканскага бюджэту i вяртанне гэтых сродкаў у адпаведнасці з законам аб рэспубліканскім бюджэце на чарговы фінансавы год;
- прыцягненне сродкаў пад гарантыi Урада Рэспублiкi Беларусь i вяртанне гэтых сродкаў;
- прыцягненне сродкаў у рамках міжурадавых пагадненняў i вяртанне гэтых сродкаў;
- ажыццяўленне iншых плацяжоў па пагашэнні і абслугоўванні знешняга дзяржаўнага доўгу Рэспублiкi Беларусь, не ўказаных у абзацах шостым – восьмым гэтай часткi;
- ажыццяўленне пераводаў грашовых сродкаў, звязаных з набыццём конкурсных (тэндарных) дакументаў і ўдзелам у таргах (конкурсах, тэндарах, аўкцыёнах);
- атрыманне крэдытаў i (або) пазык банкамі і нябанкаўскімі крэдытна-фiнансавымi арганiзацыямi;
- у паведамляльным парадку – іншыя валютныя аперацыі, якія не ўказаны вышэй.
Рэгістрацыя знешнеэканамічных дагавораў праводзіцца ў абслуговым банку ў парадку, устаноўленым Інструкцыяй № 46.
Рэгістрацыю такіх здзелак (знешнеэканамічных дагавораў, у рамках якіх праводзяцца валютныя аперацыі, звязаныя з рухам капіталу) юрыдычная асоба – рэзідэнт абавязана ажыццявіць да іх правядзення, а па валютных аперацыях, якія прадугледжваюць паступленне плацяжоў ад нерэзідэнтаў, – да іх паступлення альбо не пазней за сем рабочых дзён з даты паступлення першага плацяжу.
У выпадку паступлення грашовых сродкаў на рахункі, адкрытыя ў банках –нерэзідэнтах, рэгістрацыя такой аперацыі ажыццяўляецца ў адным з банкаў Рэспублікі Беларусь, у якім адкрыты рахунак юрыдычнай асобы – рэзідэнта.
Паведамленні, неабходныя для мэт валютнага рэгулявання, прадстаўляюцца юрыдычнымі асобамі – рэзідэнтамі ў парадку, устаноўленым Інструкцыяй № 514.
Аб асобных актуальных пытаннях валютнага заканадаўства