Адтэрміноўка вяртання (пагашэння) крэдыту

Парадак вяртання (пагашэння) крэдыту з'яўляецца істотнай умовай крэдытнага дагавора.

Нацыянальны банк не мае права ўмешвацца ў дагаворныя адносіны банкаў і іх кліентаў.

Між тым у сувязі з неспрыяльнай эпідэміялагічнай абстаноўкай Нацыянальны банк рэкамендаваў банкам разгледзець магчымасць прадастаўлення адтэрміноўкі вяртання (пагашэння) крэдыту і выплаты працэнтаў за карыстанне ім грамадзянам, якія знаходзяцца ў сацыяльным адпачынку з частковым захаваннем (або без захавання) заработнай платы.

Такім чынам, названыя грамадзяне могуць звярнуцца ў банкі з прадастаўленнем пацвярджальных дакументаў для атрымання адтэрміноўкі вяртання (пагашэння) крэдыту і выплаты працэнтаў за карыстанне ім, а таксама падаўжэння тэрміну вяртання (пагашэння) крэдыту.