Дзе можна аператыўна атрымаць інфармацыю па курсах замежных валют інфармацыйных агенцтваў "Рэйтар" і "Блумберг"?

Адказ: У адпаведнасці з пунктам 86 Інструкцыі аб парадках вядзення касавых аперацый і разлікаў наяўнымі грашовымі сродкамі, зацверджанай пастановай Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 19 сакавiка 2019 г. № 117, калі Нацыянальным банкам не ўстанаўліваецца афіцыйны курс беларускага рубля да валюты краіны камандзіравання і работнікам не прадстаўлены дакументы, якія пацвярджаюць факты здзяйснення валютна-абменных аперацый, то пры складанні справаздачы аб выдаткаваных сумах выкарыстоўваецца крос-курс долара ЗША да замежнай валюты, устаноўлены на падставе інфармацыі агенцтва "Рэйтар" ці "Блумберг".
Суб'екты гаспадарання па стане на 01.06.2019 могуць аператыўна азнаёміцца з курсамі, размешчанымі на афіцыйных сайтах інфармацыйных агенцтваў "Рэйтар" ці "Блумберг" па наступных спасылках:
https://www.bloomberg.com/markets/currencies
https://www.reuters.com/finance/currencies