Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Пошук | Электронныя звароты | Русская версия | English version
Банк сёння
Манетарная палітыка
Заканадаўства
Статыстыка
Банкаўская сістэма
Плацежная сістэма
Публікацыі
Банкноты і манеты
 
Нацыянальны банк — цэнтральны банк і дзяржаўны орган Рэспублікі Беларусь
Паштовы адрас:
пр-т Незалежнасці, 20, 220008, г.Мінск, Рэспубліка Беларусь
Час працы:
Панядзелак – чацвер 8:30 – 17:30
Пятніца 8:30 – 16:15
Даведачная інфармацыя, тэлефоны
Электронныя звароты / Пытанні, якія часта задаюцца

Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь (далей – Нацыянальны банк) з'яўляецца цэнтральным банкам і дзяржаўным органам Рэспублікі Беларусь, дзейнічае выключна ў інтарэсах Рэспублікі Беларусь.

Нацыянальны банк ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь , Банкаўскім кодэксам Рэспублікі Беларусь , законамі Рэспублікі Беларусь, нарматыўнымі прававымі актамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і незалежны ў сваёй дзейнасці.

Нацыянальны банк падсправаздачны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь.

Падсправаздачнасць Нацыянальнага банка Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь у тым ліку азначае:

  • зацвярджэнне Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Статута Нацыянальнага банка , змяненняў і (або) дапаўненняў, унесеных у яго;
  • прызначэнне Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь са згоды Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Старшыні і членаў Праўлення Нацыянальнага банка, вызваленне іх ад пасады з апавяшчэннем Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь;
  • прызначэнне Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь аўдытарскай арганізацыі для правядзення аўдыту дзейнасці Нацыянальнага банка;
  • зацвярджэнне Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь гадавой справаздачы Нацыянальнага банка з улікам аўдытарскага заключэння і размеркавання прыбытку Нацыянальнага банка.

Асноўнымі мэтамі дзейнасці Нацыянальнага банка з'яўляюцца:

  • абарона і забеспячэнне ўстойлівасці беларускага рубля, у тым ліку яго пакупной здольнасці і курса ў адносінах да замежных валют;
  • развіццё і ўмацаванне банкаўскай сістэмы Рэспублікі Беларусь;
  • забеспячэнне эфектыўнага, надзейнага і бяспечнага функцыянавання плацежнай сістэмы.

Атрыманне прыбытку не з'яўляецца асноўнай мэтай дзейнасці Нацыянальнага банка.

Статус Нацыянальнага банка

Нацыянальны банк з'яўляецца юрыдычнай асобай, мае пячатку з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і надпісам "Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь". Яго поўнае найменне:

  • на рускай мове – Национальный банк Республики Беларусь;
  • на беларускай мове – Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь;
  • на англійскай мове – National Bank of the Republic of Belarus.

Нацыянальны банк складаецца з цэнтральнага апарату, структурных падраздзяленняў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і за яе межамі.

Месца знаходжання цэнтральнага апарату Нацыянальнага банка:

праспект Незалежнасці, 20,
220008, Мінск,
Рэспубліка Беларусь.

Функцыі Нацыянальнага банка

Нацыянальны банк выконвае наступныя функцыі:

  • распрацоўвае Асноўныя напрамкі грашова-крэдытнай палітыкі Рэспублікі Беларусь і сумесна з Урадам Рэспублікі Беларусь забяспечвае правядзенне адзінай грашова-крэдытнай палітыкі Рэспублікі Беларусь у парадку, устаноўленым заканадаўчымі актамі;
  • ажыццяўляе эмісію грошай;
  • рэгулюе грашовы абарот;
  • рэгулюе крэдытныя адносіны;
  • арганізуе функцыянаванне плацёжнай сістэмы Рэспублікі Беларусь;
  • з'яўляецца для банкаў крэдыторам апошняй інстанцыі, здзяйсняючы іх рэфінансаванне;
  • ажыццяўляе валютнае рэгуляванне;
  • арганізуе і ажыццяўляе валютны кантроль як непасрэдна, так і праз упаўнаважаныя банкі і нябанкаўскія крэдытна-фінансавыя арганізацыі ў адпаведнасці з заканадаўствам;
  • выконвае функцыі цэнтральнага дэпазітарыя дзяржаўных каштоўных папер і каштоўных папер Нацыянальнага банка, калі іншае не вызначана Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь;
  • ажыццяўляе выпуск (эмісію) каштоўных папер Нацыянальнага банка;
  • выконвае функцыі фінансавага агента Урада Рэспублікі Беларусь, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў па пытаннях выканання рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў і кансультуе іх па гэтых пытаннях;
  • дае згоду на ажыццяўленне банкамі і нябанкаўскімі крэдытна-фінансавымі арганізацыямі аперацый з каштоўнымі паперамі ў выпадках, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
  • ажыццяўляе дзяржаўную рэгістрацыю банкаў і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый;
  • ажыццяўляе ліцэнзаванне банкаўскай дзейнасці;
  • рэгулюе дзейнасць банкаў і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый па яе бяспечнаму і ліквіднаму ажыццяўленню і праводзіць нагляд за ёй;
  • устанаўлівае правілы і парадак ажыццяўлення банкаўскіх аперацый;
  • устанаўлівае для банкаў і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый, банкаўскіх груп і банкаўскіх холдынгаў патрабаванні па ажыццяўленню імі ўнутранага кантролю;
  • узгадняе выпускі каштоўных папер банкаў і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый у выпадках, прадугледжаных заканадаўствам;
  • устанаўлівае для банкаў і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый патрабаванні па ажыццяўленню імі аперацый з форварднымі і ф'ючэрснымі кантрактамі, апцыёнамі і іншымі фінансавымі інструментамі тэрміновага рынку;
  • ажыццяўляе метадалагічнае кіраўніцтва бухгалтарскім улікам і фінансавай справаздачнасцю ў банкаўскай сістэме, распрацоўвае і зацвярджае методыкі бухгалтарскага ўліку і фінансавай справаздачнасці для Нацыянальнага банка, банкаў і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый;
  • устанаўлівае для банкаў і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый парадак складання статыстычнай справаздачнасці па формах і ў тэрміны, вызначаныя заканадаўствам;
  • распрацоўвае нацыянальныя стандарты фінансавай справаздачнасці для Нацыянальнага банка, банкаў і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый у адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі фінансавай справаздачнасці і ажыццяўляе метадалагічнае кіраўніцтва вядзеннем у іх бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці;
  • вызначае парадак правядзення ў Рэспубліцы Беларусь разлікаў у безнаяўнай і наяўнай формах;
  • ажыццяўляе аперацыі, неабходныя для выканання асноўных мэт дзейнасці Нацыянальнага банка;
  • арганізуе разліковае і (або) касавае абслугоўванне Урада Рэспублікі Беларусь, арганізацый, спіс якіх вызначаны ў Статуце Нацыянальнага банка, і іншых арганізацый у выпадках, прадугледжаных у заканадаўчых актах, а таксама кіраўнікоў падчас конкурснай вытворчасці па справах аб банкроцтве банкаў;
  • арганізуе складанне плацежнага балансу Рэспублікі Беларусь, уключаючы міжнародную інвестыцыйную пазіцыю Рэспублікі Беларусь, і прымае ўдзел у яго распрацоўцы;
  • па ўзгадненню з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь стварае золатавалютныя рэзервы і кіруе імі ў межах сваёй кампетэнцыі;
  • фарміруе залаты запас Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў і каштоўных камянёў Рэспублікі Беларусь і ажыццяўляе аператыўнае кіраванне ім у межах сваёй кампетэнцыі;
  • устанаўлівае цэны куплі-продажу каштоўных металаў і каштоўных камянёў пры ажыццяўленні банкаўскіх аперацый;
  • устанаўлівае парадак адкрыцця рахункаў у каштоўных металах і ўмовы іх вядзення ў банках і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацыях на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, а таксама ўмовы адкрыцця рэзідэнтамі такіх рахункаў у банках і іншых крэдытных арганізацыях за яе межамі;
  • устанаўлівае сумесна з Дзяржаўным мытным камітэтам па ўзгадненню з Міністэрствам фінансаў парадак увозу ў Рэспубліку Беларусь і вывазу за яе межы каштоўных металаў і каштоўных камянёў пры ажыццяўленні банкаўскіх аперацый;
  • арганізуе інкасацыю і перавозку наяўных грашовых сродкаў, плацежных інструкцый, каштоўных металаў і каштоўных камянёў і іншых каштоўнасцей;
  • ажыццяўляе кантроль за забеспячэннем бяспекі і абароны інфармацыйных рэсурсаў у банках і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацыях;
  • аналізуе і прагназуе стан грашова-крэдытных адносін, адносін у вобласці валютнага рэгулявання і валютнага кантролю, плацежнага балансу Рэспублікі Беларусь і банкаўскай сістэмы ва ўзаемасувязі з сацыяльна-эканамічным развіццём Рэспублікі Беларусь, публікуе адпаведныя статыстычныя даныя і матэрыялы аналізу і прагназавання ў перыядычным друкаваным выданні Нацыянальнага банка;
  • заключае пагадненні з цэнтральнымі (нацыянальнымі) банкамі і крэдытнымі арганізацыямі замежных дзяржаў;
  • ажыццяўляе метадалагічнае рэгуляванне ўжывання інфармацыйных тэхналогій у банкаўскай дзейнасці;
  • распрацоўвае стандарты і арганізуе сертыфікацыю праграмна-тэхнічных сродкаў у вобласці банкаўскіх паслуг і тэхналогій;
  • ажыццяўляе дэпазітарную дзейнасць у парадку, вызначаным заканадаўствам;
  • фарміруе крэдытныя гісторыі на падставе прадстаўленых крыніцамі фарміравання крэдытных гісторый звестак аб крэдытных пагадненнях і прадстаўляе крэдытныя справаздачы карыстальнікам крэдытных гісторый і суб'ектам крэдытных гісторый.

Выконвае іншыя функцыі ў адпаведнасці з Банкаўскім кодэксам Рэспублікі Беларусь і іншымі заканадаўчымі актамі.

Асноўныя напрамкі грашова-крэдытнай палітыкі Рэспублікі Беларусь

Нацыянальны банк арганізуе сваю дзейнасць зыходзячы з Асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палітыкі Рэспублікі Беларусь, якія штогод зацвярджаюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

Нацыянальны банк сумесна з Урадам Рэспублікі Беларусь штогод да 1 кастрычніка бягучага года прадстаўляе Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь Асноўныя напрамкі грашова-крэдытнай палітыкі Рэспублікі Беларусь на чарговы год.

Нацыянальны банк штоквартальна інфарміруе:

  • Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і Урад Рэспублікі Беларусь аб аб'ёме эмісіі грошай і аб выкананні Асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палітыкі Рэспублікі Беларусь;
  • Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб памерах золатавалютных рэзерваў, створаных у адпаведнасці з мэтамі і задачамі, вызначанымі ў Асноўных напрамках грашова-крэдытнай палітыкі Рэспублікі Беларусь.

Праўленне Нацыянальнага банка

Органам кіравання Нацыянальнага банка з'яўляецца Праўленне Нацыянальнага банка – калегіяльны орган, які вызначае асноўныя напрамкі дзейнасці Нацыянальнага банка і ажыццяўляе кіраўніцтва і ўпраўленне ім.

Колькасны склад Праўлення Нацыянальнага банка ўстанаўліваецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

Даведачная інфармацыя, тэлефоны:


© Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь, 2000–2012