Адбыўся інфармацыйна-навучальны семінар для прадстаўнікоў беларускіх СМІ па тэме «Гадавая справаздача па наглядзе (аверсайце) за плацежнай сістэмай Рэспублікі Беларусь»

1 ліпеня 2019 года ў Нацыянальным банку ў рамках твінінг-праекта ЕС "Умацаванне патэнцыялу Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь" адбыўся інфармацыйна-навучальны семінар для прадстаўнікоў беларускіх СМІ, падчас якога журналістам была прадстаўлена гадавая справаздача па наглядзе (аверсайце) за плацежнай сістэмай Рэспублікі Беларусь за 2017 год.

Гэты дакумент распрацаваны спецыялістамі Нацыянальнага банка сумесна з міжнароднымі экспертамі ў рамках рэалізацыі аднаго з кампанентаў твінінг-праекта з мэтай атрымання агульнай карціны стану плацежнай сістэмы Рэспублікі Беларусь з улікам уплыву на яе ўсіх інфраструктур фінансавага рынку. Падрыхтаваная справаздача апублікавана на сайце Нацыянальнага банка.

У семінары ўзялі ўдзел журналісты вядучых інфармацыйных агенцтваў, інтэрнэт-парталаў, перыядычных выданняў і тэлеканалаў, а таксама прадстаўнікі Нацыянальнага банка.

Аб гадавой справаздачы па наглядзе за плацежнай сістэмай праінфармавала намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення плацежнай сістэмы і лічбавых тэхналогій Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь Таццяна Рускевіч.

Справаздача па наглядзе за плацежнай сістэмай будзе складацца і публікавацца на афіцыйным сайце Нацыянальнага банка на штогадовай аснове.