Музей грошай Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь
Музей грошай
Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь

Кантакты:

Адрас: пр-т Незалежнасці, 20, 220008, г.Мінск (уваход у "Музей грошай" праз пад'езд № 2 па адрасе г. Мінск, вул. Леніна, 14)
email: museum@nbrb.by

Час працы

Панядзелак – чацвер 8:30 – 17:30
Пятніца 8:30 – 16:15

Музей грошай Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь – гэта збор унікальных экспанатаў, якія адлюстроўваюць гісторыю фінансавых устаноў і банкаўскай дзейнасці, гісторыю грашовага абарачэння на тэрыторыі Беларусі, а таксама гісторыю калектыву Нацыянальнага банка.

Экспазіцыя Музея грошай

Экспазіцыя Музея грошай складаецца з дзвюх залаў. Першая зала знаёміць наведвальнікаў з гісторыяй грошай на фоне станаўлення і развіцця крэдытных фінансавых устаноў на тэрыторыі Беларусі. Тут прадстаўлены грошы розных эпох, якія хадзілі на беларускіх землях, фінансавыя дакументы, што пацвярджаюць наяўнасць першых банкаўскіх устаноў на тэрыторыі Беларусі, матэрыялы па ашчаднай і страхавой справе, банкаўскай архітэктуры. У экспазіцыі можна азнаёміцца з гісторыяй станаўлення і развіцця Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь як эмісійнага цэнтра, прыадкрыць заслону сакрэтнасці над працэсам распрацоўкі і стварэння наяўных грашовых знакаў нашай краіны, убачыць калекцыю рэдкіх памятных манет Рэспублікі Беларусь.

У другой зале прадстаўлены нумізматычныя матэрыялы, якія знаёмяць наведвальнікаў з гісторыяй грашовага абарачэння на беларускіх землях са старажытных часоў да нашых дзён. Наведвальнікі маюць магчымасць пазнаёміцца з калекцыяй антычных манет, арабскімі куфічнымі дырхамамі, манетамі Залатой Арды, пражскімі грошамі, рускімі капейкамі, убачыць соліды, адчаканеныя на Брэсцкім манетным двары, срэбныя рублі і паўрублі перыяду НЭПа, а таксама палюбавацца завершанымі серыямі памятных манет, якія выпускаюцца Нацыянальным банкам.

Як наведаць Музей грошай?

Наведаць Музей грошай можна ў складзе арганізаванай групы ў суправаджэнні экскурсавода па папярэднім запісе. Групы колькасцю больш за 15 чалавек могуць быць падзелены на падгрупы. Наведванне музея бясплатнае.

Для папярэдняга запісу трэба адправіць заяўку на электронны адрас museum@nbrb.by.

У заяўцы неабходна ўказаць:

  • спіс удзельнікаў групы (прозвішчы, імёны і імёны па бацьку);
  • кантактную асобу і звесткі для сувязі з кантактнай асобай (тэлефон і e-mail);
  • назву арганізацыі (пры наяўнасці);
  • пажаданы час наведвання.

Пасля атрымання заяўкі супрацоўнік Музея грошай:

  • звязваецца з кантактнай асобай для канчатковага ўзгаднення даты і часу правядзення экскурсійнага абслугоўвання;
  • рэгіструе арганізаваную групу;
  • накіроўвае паведамленне аб рэгістрацыі кантактнай асобе па электроннай пошце.

Збор зарэгістраваных груп ажыццяўляецца ў холе першага паверха пад'езда № 2 па адрасе: г. Мінск, вул. Леніна, 14.

Правілы допуску ў Музей грошай

Для наведвання Музея грошай неабходна прад'явіць пашпарт або вадзіцельскае пасведчанне, а таксама прайсці асабісты надгляд і надгляд ручной паклажы, у тым ліку з прымяненнем тэхнічных сродкаў.

Дзеці да 14 гадоў дапускаюцца ў Музей грошай на падставе ўзгодненай заяўкі без прад'яўлення дакумента, які сведчыць асобу.

Увага! Фотаздымка дапускаецца толькі ў экспазіцыйных залах Музея грошай.