Інфармацыя аб парадку рэалізацыі атэставаных брыльянтаў, зваротным выкупе, цэнах і наяўнасці ў касах Нацыянальнага банка

Нацыянальны банк прапануе для продажу брыльянты розных якасна-колеравых характарыстык і форм агранак масай ад 0,05 да 2,55 карата, вырабленыя па расійскіх стандартах. У сусветнай англамоўнай класіфікацыі брыльянтаў russian cut (руская агранка) адпавядае ideal cut (ідэальная агранка або абсалютна бездакорны брыльянт).

Інфармацыя абнаўляецца адзін раз у дзень, фактычную наяўнасць неабходна ўдакладняць у касе.

Атэставаныя брыльянты знаходзяцца на пераацэнцы.

Цэнтральны апарат Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь

Парадак продажу і набыцця (выкупу) Нацыянальным банкам атэставаных брыльянтаў

Набыццё (выкуп) Нацыянальным банкам атэставаных брыльянтаў ажыццяўляецца ў другі аўторак кожнага месяца па адрасе: г. Мінск, вул. Талстога, 6 з 9.00 да 16.00, перапынак на абед з 12.15 да 13.00.

Прэйскуранты набыцця (выкупу) Нацыянальным банкам атэставаных брыльянтаў: