НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Адкрыццё, закрыццё, спісанне грашовых сродкаў і вядзенне карэспандэнцкіх рахункаў у замежнай валюце і карэспандэнцкага рахунку ў беларускіх рублях*, адкрытых у Нацыянальным банку

Карэспандэнцкія рахункі ў Нацыянальным банку Рэспублікі Беларусь адкрываюцца:

  • банкам-рэзідэнтам;
  • банкам-нерэзідэнтам (у тым ліку цэнтральным банкам).

Памеры ўзнагароджанняў (уведзены ў дзеянне з 01.07.2016):

№ п/п, Найменне аперацыі Адзінка вымярэння
аперацыі
Памер узнагароджання, рублёў
(без ПДВ**)
1. Адкрыццё карэспандэнцкага рахунку адзін рахунак 54,65
2. Спісанне сродкаў з карэспандэнцкага рахунку з наступным пералічэннем без выкарыстання рахункаў Нацыянальнага банка, адкрытых у іншых банках выкананне адной плацежнай інструкцыі 8,40
3. Спісанне сродкаў з карэспандэнцкага рахунку з наступным пералічэннем праз рахункі Нацыянальнага банка, адкрытыя ў іншых банках выкананне адной плацежнай інструкцыі 22,25
4. Вядзенне карэспандэнцкага рахунку ў замежнай валюце штомесяц за адзін рахунак 196,40
5. Закрыццё карэспандэнцкага рахунку ў замежнай валюце па ініцыятыве кліента адзін рахунак 54,65

Памеры ўзнагароджанняў (ўводзяцца ў дзеянне з 01.11.2017):

№ п/п, Найменне аперацыі Адзінка вымярэння
аперацыі
Памер узнагароджання
(без ПДВ**)
рублёў % Гадавых, зыходзячы з 360 дзён у годзе
1. Адкрыццё карэспандэнцкага рахунку адзін рахунак 66,91
2. Списание средств с корреспондентского счета с последующим перечислением без использования счетов Национального банка, открытых в других банках выкананне адной плацежнай інструкцыі  13,72
3. Списание средств с корреспондентского счета с последующим перечислением через счета Национального банка, открытые в других банках выкананне адной плацежнай інструкцыі 27,82
4. Ведение корреспондентского счета в иностранной валюте штомесяц за адзін рахунак 250,22
астатак грашовых сродкаў на карэспандэнцкім рахунку, адкрытым у ЕЎРА, на канец аперацыйнага дня *** 0,55
5. Закрытие корреспондентского счета в иностранной валюте по инициативе клиента адзін рахунак 57,10

1. Узнагароджанне за вядзенне карэспандэнцкага рахунку спаганяецца пры наяўнасці на працягу месяца сродкаў на рахунку незалежна ад сумы і колькасці дзён.

2. Спагнанне ўзнагароджання за адкрыццё, закрыццё, спісанне грашовых сродкаў і вядзенне карэспандэнцкага рахунку, адкрытага ў замежнай валюце, ажыццяўляецца ў беларускіх рублях або ў замежнай валюце, пералічанай па афіцыйным курсе беларускага рубля да адпаведнай замежнай валюты, устаноўленым Нацыянальным банкам на дзень аплаты (ажыццяўлення плацяжу). Валюта плацяжу вызначаецца па пагадненні бакоў.

3. Узнагароджанне не спаганяецца за:

  • памылкова спісаныя грашовыя сродкі з карэспандэнцкага рахунку па віне Нацыянальнага банка, а таксама за спісанне грашовых сродкаў пры спагнанні платы;
  • выкананне плацежных даручэнняў уладальніка рахунку на пералічэнне падатку, збору (пошліны), пені i іншых абавязковых плацяжоў у рэспубліканскі і мясцовыя бюджэты, дзяржаўныя пазабюджэтныя фонды;
  • выкананне рашэнняў падатковага органа, мытнага органа, органа Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва аб спагнанні падатку, збору (пошліны), пені i іншых абавязковых плацяжоў у рэспубліканскі і мясцовыя бюджэты, дзяржаўныя пазабюджэтныя фонды.

Кантактны тэлефон: 8 (017) 222–36–21

  Пералік аперацый


* Памеры ўзнагароджанняў прымяняюцца ў дачыненні да дагавора карэспандэнцкага рахунку ў беларускіх рублях з Банкам "Нацыянальны клірынгавых цэнтр" (Акцыянернае таварыства) (Расійская Федэрацыя).

** Без падатку на дабаўленую вартасць у адпаведнасці з пунктам 1 артыкула 330 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

*** Разлік сумы ўзнагароджання праводзiцца за кожны каляндарны дзень зыходзячы з стаўкі і астатку грашовых сродкаў на карэспандэнцкім рахунку, адкрытым у ЕЎРА, на канец аперацыйнага дня (незалежна ад сумы астатку) з улікам сум грашовых сродкаў, якія паступілі для залічэння на карэспандэнцкі рахунак, адкрыты ў ЕЎРА, пасля часу, названага ў дагаворы карэспандэнцкага рахунку, і залічаны на яго на наступны банкаўскі дзень (з датай валюціравання папярэдні банкаўскі дзень).