НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Выдача дазволаў на прадаўжэнне тэрмінаў завяршэння знешнегандлёвых аперацый

У адпаведнасці з падпунктам 1.5 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 сакавіка 2008 г. № 178 "Аб парадку правядзення і кантролю знешнегандлёвых аперацый" pdf тэрміны завяршэння знешнегандлёвых аперацый могуць быць прадоўжаны па заяве рэзідэнта Нацыянальным банкам (яго галоўнымі ўпраўленнямі па абласцях) пры выкананні ўмоў, вызначаных Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальным банкам. Гэты пералік умоў вызначаны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 5 лістапада 2011 г. № 1483/22 "Аб вызначэнні тэрмінаў завяршэння знешнегандлёвых аперацый па асобных відах знешнегандлёвых дагавораў і ўмовах прадаўжэння тэрмінаў завяршэння знешнегандлёвых аперацый" pdf.

Парадак выдачы дазволаў на прадаўжэнне тэрмінаў завяршэння знешнегандлёвых аперацый вызначаны Інструкцыяй аб парадку выдачы дазволаў на прадаўжэнне тэрмінаў завяршэння знешнегандлёвых аперацый pdf, зацверджанай пастановай Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 22 красавіка 2009 г. № 52 (далей – Інструкцыя).

Згодна з пунктам 4 Інструкцыі, у выпадку, калі ў адпаведнасці з умовамі заключанага знешнегандлёвага дагавора або на працягу выканання абавязацельстваў па знешнегандлёвым дагаворы прадугледжваецца перавышэнне тэрміну завяршэння знешнегандлёвай аперацыі, вызначанага заканадаўствам, рэзідэнт абавязаны звярнуцца за атрыманнем дазволу на прадаўжэнне тэрміну завяршэння знешнегандлёвай аперацыі (далей – дазвол) у:

Галоўнае ўпраўленне валютна-фінансавага маніторынгу Нацыянальнага банка:

  • пры экспарце – калі тэрмін, які падлічваецца з даты адгрузкі тавару (перадачы ахоўваемай інфармацыі, выключных правоў на вынікі інтэлектуальнай дзейнасці, выканання работ, аказання паслуг), перавышае вызначаны заканадаўствам тэрмін больш за 90 каляндарных дзён;
  • пры імпарце – калі тэрмін, які падлічваецца з даты правядзення плацяжу, перавышае вызначаны заканадаўствам тэрмін больш за 60 каляндарных дзён;

галоўнае ўпраўленне Нацыянальнага банка па вобласці ў залежнасці ад месца знаходжання рэзідэнта (яго структурнага падраздзялення), за выключэннем рэзідэнтаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі г. Мінска і Мінскай вобласці:

  • пры экспарце – калі тэрмін, які падлічваецца з даты адгрузкі тавараў (перадачы ахоўваемай інфармацыі, выключных правоў на вынікі інтэлектуальнай дзейнасці, выканання работ, аказання паслуг), перавышае вызначаны заканадаўствам тэрмін не больш за 90 каляндарных дзён;
  • пры імпарце – калі тэрмін, які падлічваецца з даты правядзення плацяжу, перавышае вызначаны заканадаўствам тэрмін не больш за 60 каляндарных дзён.

Суб'ектам гаспадарання, якія заходзяцца на тэрыторыі г. Мінска і Мінскай вобласці, для разглядання пытанняў аб прадаўжэнні тэрмінаў завяршэння знешнегандлёвых аперацый неабходна звяртацца ў Галоўнае ўпраўленне валютна-фінансавага маніторынгу Нацыянальнага банка незалежна ад тэрміну, на які запрошваецца гэтае прадаўжэнне.

Для атрымання дазволу або ўнясення змяненняў і (або) дапаўненняў у раней выдадзены дазвол рэзідэнт прадстаўляе наступныя дакументы:

1. Пісьмовую заяву адвольнай формы, якая ўтрымлівае:
– апісанне знешнегандлёвай аперацыі (са спасылкай на дададзеныя да заявы дакументы);
– суму знешнегандлёвай аперацыі;
– тэрмін завяршэння знешнегандлёвай аперацыі, які запытваецца, з пазначэннем канкрэтнай даты яе завяршэння;
– абгрунтаванне неабходнасці прадаўжэння тэрміну знешнегандлёвай аперацыі;
– інфармацыю аб адсутнасці фактаў неаднаразовага прыцягнення рэзідэнта да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне заканадаўства ў галіне знешнегандлёвай дзейнасці на працягу дванаццаці месяцаў, якія папярэднічалі даце яго звароту ў Нацыянальны банк.

У заяве, падпісанай кіраўніком юрыдычнай асобы (упаўнаважанай ім асобай) або індывідуальным прадпрымальнікам, у абавязковым парадку пазначаюцца месцазнаходжанне юрыдычнай асобы або месца жыхарства індывідуальнага прадпрымальніка, кантактныя тэлефоны, уліковы нумар плацельшчыка.

2. Копія знешнегандлёвага дагавора або іншага дакумента, што пацвярджае факт заключэння знешнегандлёвага дагавора, а таксама копія дакумента(аў), пры дапамозе якога(іх) была аформлена знешнегандлёвая аперацыя.

3. Інфармацыя ад контрагента па пагадненні, якое пісьмова пацвярджае немагчымасць выканання дагаворных абавязацельстваў у тэрмін, вызначаны заканадаўствам, або пісьмовае паведамленне рэзідэнта аб немагчымасці выканання контрагентам па пагадненні дагаворных абавязацельстваў (пры яго наяўнасці).

4. Копіі дакументаў (перапіска, прынятыя рашэнні, выканаўчыя лісты) судовых органаў аб выкананні контрагентам па пагадненні абавязацельства (пры іх наяўнасці).

5. Копія дазволу, выдадзенага галоўным упраўленнем Нацыянальнага банка па вобласці (пры яго наяўнасці).

6. Хадатайніцтва рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных арганізацый, падначаленых Ураду Рэспублікі Беларусь (прадстаўляецца для прадаўжэння тэрміну завяршэння знешнегандлёвай аперацыі, калі неабходнасць прадстаўлення такого хадатайніцтва вызначаецца Галоўным ўпраўленнем валютна-фінансавага маніторынгу(галоўным упраўленнем Нацыянальнага банка па вобласці), за выключэннем юрыдычных асоб, якія падпарадкоўваюцца Упраўленню справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, іншаму дзяржаўнаму органу і іншай дзяржаўнай арганізацыі, якія падпарадкоўваюцца Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Рэзідэнт мае права прадставіць таксама іншыя дакументы, не вызначаныя ў пераліку дакументаў.

Правільнасць копій дакументаў, якія прадстаўляюцца, павінна быць засведчана подпісам кіраўніка (яго намесніка) юрыдычнай асобы (індывідуальнага прадпрымальніка) або ўпаўнаважанымі ім асобамі і пячаткай. Выкарыстанне факсімільнага подпісу не дапускаецца.

Дакументы і (або) іх копіі прадстаўляюцца на адной з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь.

Адказнасць за дакладнасць прадстаўленых дакументаў і (або) іх копій нясе заяўнік.


Аб прадстаўленні ў Нацыянальны банк заяў і дакументаў на прадаўжэнне тэрмінаў завяршэння знешнегандлёвых аперацый у электронным выглядзе

Галоўнае ўпраўленне валютна-фінансавага маніторынгу (галоўнае ўпраўленне Нацыянальнага банка па вобласці) адмаўляе рэзідэнту ў выдачы дазволу ў выпадку:

  • прадстаўлення заяўнікам дакументаў, аформленых неналежным чынам, і (або) непрадстаўлення (несвоечасовага прадстаўлення) заяўнікам дакументаў, неабходных для атрымання дазволу;
  • калі на дату падачы заявы знешнегандлёвая аперацыя фактычна рэалізавана і абавязацельствы па ёй спынены;
  • калі на дату падачы заявы вызначаны заканадаўствам тэрмін завяршэння знешнегандлёвай аперацыі перавышаны;
  • калі перавышаны вызначаны раней выдадзеным дазволам тэрмін завяршэння знешнегандлёвай аперацыі (пры звароце аб поўторным прадаўжэнні тэрміну);
  • калі заяўнікам не выканана адно або некалькі ўмоў, вызначаных Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальным банкам.

Рэзідэнт у тэрмін не пазней за 30 каляндарных дзён з дня завяршэння ў поўным аб'ёме знешнегандлёвай аперацыі, на якую быў выдадзены дазвол, накіроўвае ў Галоўнае ўпраўленне валютна-фінансавага маніторынгу (пр. Незалежнасці, 20, 220008, г. Мінск) або галоўнае ўпраўленне Нацыянальнага банка па вобласці, якое выдала дазвол, звесткі аб завяршэнні знешнегандлёвай аперацыі згодна з дадаткам 4 да Інструкцыі.

Адрасы і кантактныя тэлефоны структурных падраздзяленняў, якія ажыццяўляюць выдачу дазволаў:


Найменне структурнага падраздзялення
Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь
Адрас Тэлефон
Галоўнае ўпраўленне валютна-фінансавага маніторынгу Нацыянальнага банка пр. Независимости, 20, 220008, г. Минск (8 017) 219 24 19
Галоўнае ўпраўленне Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці вул.Леніна, 9, 224005, г. Брэст (8 0162) 27 48 66
Галоўнае ўпраўленне Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці вул. Леніна, 17, 210015, г. Віцебск                (8 0212) 29 74 59, 29 74 17
Галоўнае ўпраўленне Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці вул. Ленінская, 50, 212030, г. Магілёў                 (8 0222) 29 93 39, 29 93 66
Галоўнае ўпраўленне Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Гомельскай вобласці вул. Савецкая, 9, 246050, г. Гомель (8 0232) 38 93 33, 38 93 31
Галоўнае ўпраўленне Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці                вул. Карбышава, 17, 230023, г. Гродна (8 0152) 73 78 37, 73 78 38

  Пералік аперацый