Правядзенне банкаўскіх аперацый па абязлічаных металічных рахунках, адкрытых у Нацыянальным банку

Металічныя рахункі ў Нацыянальным банку Рэспублікі Беларусь адкрываюцца:

  • банкам-рэзідэнтам;
  • банкам-нерэзідэнтам (у тым ліку цэнтральным банкам).

Памеры ўзнагароджанняў* за выкананне аперацый па абязлічаных металічных рахунках, адкрытых у Нацыянальным банку Рэспублікі Беларусь (уведзены ў дзеянне з 01.01.2018):


Найменне аперацыі Адзінка вымярэння аперацыі Памер узнагароджання, рублёў
(без ПДВ**)
1. Адкрыццё (закрыццё) абязлічанага металічнага рахунку адзін рахунак 34,47
2. Залічэнне каштоўнага металу на абязлічаны металічны рахунак адно залічэнне з перадачай дакумента па сістэме СВИФТ 60,79
адно залічэнне з перадачай дакумента па сістэме на папяровым носьбіце 71,70
3. Спісанне каштоўнага металу з абязлічанага металічнага рахунку                адно cпісанне з перадачай дакумента па сістэме СВИФТ 56,05
адно cпісанне з перадачай дакумента па сістэме на папяровым носьбіце 66,96
4. Вядзенне абязлічанага металічнага рахунку з лакацыяй каштоўнага металу Цюрых (Лондан) % гадавых*** золата
срэбра
плаціна
паладый
0,11
0,27
0,11
0,12
5.  Залічэнне каштоўнага металу на абязлічаны металічны рахунак з наяўнай пастаўкай каштоўнага металу ў сховішча Нацыянальнага банка за ўсю партыю з перадачай дакумента па сістэме СВИФТ 185,11
за ўсю партыю з перадачай дакументаў на папяровым носьбіце 196,01
за один банковский слиток (за адно тарнае месца) 31,13
6. Спісанне каштоўнага металу з абязлічанага металічнага рахунку з выдачай каштоўнага металу са сховішча Нацыянальнага банка за всю партию с передачей документа по системе СВИФТ 45,38
за всю партию с передачей документов на бумажном носителе 56,29
за адзін банкаўскі злітак (за адно тарнае месца) 20,22
7. Вядзенне рахунку (камісійнае ўзнагароджанне спаганяецца ў адпаведнасці з умовамі дагавора) адзін рахунак 14,62

* Спагнанне ўзнагароджання ажыццяўляецца ў беларускіх рублях ці ў замежнай валюце, пералічанай па афіцыйным курсе беларускага рубля да адпаведнай замежнай валюты, устаноўленым Нацыянальным банкам на дзень аплаты (ажыццяўлення плацяжу). Валюта плацяжу вызначаецца па пагадненні бакоў;

узнагароджанне за спісанне (залічэнне) безнаяўных каштоўных металаў з рахунку на рахунак) банка – уладальніка рахунку, адкрытага ў Нацыянальным банку, не спаганяецца пры ажыццяўленні аперацый, звязаных з разлікамі паміж Нацыянальным банкам і банкам – уладальнікам рахунку.

** Без падатку на дабаўленую вартасць у адпаведнасці з пунктам 1 артыкула 330 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

*** Разлік сумы аплаты ажыццяўляецца за кожны дзень знаходжання каштоўнага металу на абязлічаным металічным рахунку зыходзячы з астатку каштоўнага металу на пачатак дня, яго рыначнага кошту (лонданскага фіксінгу, вячэрняга – для золата, плаціны і паладыя) і ўказанай стаўкі (для разліку прымаецца колькасць каляндарных дзён у годзе 360).



Кантактны тэлефон: 8 (017) 219 23 72



Пералік аперацый