НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Адкрыццё і спісанне грашовых сродкаў з часовага рахунку ў Нацыянальным банку

Часовы рахунак для акумулявання сродкаў, прызначаных для фарміравання статутнага фонду ў Нацыянальным банку Рэспублікі Беларусь, адкрываецца:

  • заснавальнікам пры стварэнні банка-рэзідэнта і прызначаны для акумулявання сродкаў, якія паступаюць ад заснавальнікаў (удзельнікаў) у якасці ўкладу ў статутны фонд;
  • банку-рэзідэнту пры павелічэнні статутнага фонду і прызначаны для акумулявання сродкаў, якія паступаюць ад заснавальнікаў (удзельнікаў) у якасці ўкладу ў статутны фонд.

Падставай для адкрыцця часовага рахунку для фарміравання статутнага фонду банка, які ствараеца, з'яўляецца дагавор часовага рахунку, заключаны ў пісьмовай форме (дадатак 1). Да заключэння дагавору заснавальнікам, упаўнаважаным на адкрыццё часовага рахунку іншымі заснавальнікамі, у Галоўнае ўпраўленне бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці прадстаўляюцца наступныя дакументы:

  • заява на адкрыццё рахунку (дадатак 2);
  • дакумент, які пацвярджае паўнамоцтвы заснавальніка на адкрыццё рахунку, і копія рашэння аб стварэнні банка або копія пратакола сходу заснавальнікаў, які змяшчае такое рашэнне (выпіска з яго), засведчаныя натарыяльна;
  • картка з узорамі подпісаў службовых асоб уладальніка рахунку, якія маюць права подпісу дакументаў для правядзення разлікаў, і адбітка пячаткі (далей – картка) (дадатак 3). У картку ўключаецца подпіс кіраўніка заснавальніка – юрыдычнай асобы, упаўнаважанага адкрыць указаны рахунак іншымі заснавальнікамі, альбо заснавальніка – фізічнай асобы, які мае тыя ж паўнамоцтвы, завераны натарыяльна, пры гэтым юрыдычная асоба ў картцы прастаўляе адбітак пячаткі (пры наяўнасці), другі подпіс у картку не ўключаецца.

Абавязак прадстаўлення дакументаў, неабходных для адкрыцця часовых рахункаў, а таксама адказнасць за паўнату і дакладнасць звестак, якія ў іх змяшчаюцца, ускладаецца на ўладальнікаў рахункаў.

Не пазней наступнага працоўнага дня пасля падпісання дагавора і заявы на адкрыццё рахунку адкрываецца часовы рахунак, аб чым кліенту накіроўваецца паведамленне.

Адкрыццё рахунку і спісанне сродкаў з часовага рахунку ажыццяўляецца на платнай аснове згодна з дзеючымі тарыфамі (уведзены з 1 чэрвеня 2016 г.):

№ п/п, Найменне паслугі Адзінка
вымярэння
аперацыі
Памер узнагароджання,
рублёў (без ПДВ*)
1. Адкрыццё часовага рахунку ў Нацыянальным банку Рэспублікі Беларусь за адзін часовы рахунак 63,93
2. Спісанне сродкаў з часовага рахунку, адкрытага ў Нацыянальным банку Рэспублікі Беларусь за адну аперацыю 26,52

Ўводзіцца ў дзеянне з 1 лістапада 2017 года:

№ п/п, Найменне паслугі Адзінка
вымярэння
аперацыі
Памер узнагароджання,
рублёў (без ПДВ*)
1. Адкрыццё часовага рахунку ў Нацыянальным банку Рэспублікі Беларусь за адзін часовы рахунак 82,00
2. Спісанне сродкаў з часовага рахунку, адкрытага ў Нацыянальным банку Рэспублікі Беларусь за адну аперацыю 34,00

Аплата ажыццяўляецца ў беларускіх рублях або ў замежнай валюце, пералічанай па афіцыйным курсе беларускага рубля да адпаведнай валюты, устаноўленым Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь на дату выстаўлення рахунку-фактуры. Валюта плацяжу вызначаецца па ўзгадненні бакоў.

Кантактныя тэлефоны: 8(017) 219-23-77, 219-22-37, 327-44-79.

  Пералік аперацый


* Без падатку на дабаўленую вартасць у адпаведнасці з пунктам 1 артыкула 330 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь.