12.05.2011  
Пресс-релиз

На пачатак мая ўклады насельнiцтва склалi амаль 22,8 трыльёна Br



Iнфляцыйныя i дэвальвацыйныя чаканнi насельнiцтва, сiтуацыя на валютным рынку паўплывалi i на стан укладаў у беларускiх банках. За студзень – красавiк рублёвыя i iнвалютныя дэпазiты грамадзян зменшылiся на 162,3 мiльярда Br, або на 0,7 працэнта.

Пры гэтым сёлета ўклады ў нацыянальнай валюце як у красавiку, так i ў цэлым за чатыры месяцы ўзраслi. Так, за красавiк яны павялiчылiся на 447,3 мiльярда Br, або на 4,6 працэнта, а з пачатку года – на 343,5 мiльярда Br (на 3,5 працэнта). На iх рост паўплывала павышэнне ўзроўню стаўкi рэфiнансавання Нацыянальнага банка, а адпаведна, i працэнтнай стаўкi па ўкладах, што ўзмацнiла ахову рублёвых дэпазiтаў ад iнфляцыi i павялiчыла iх даходнасць.

Iншая сiтуацыя з валютнымi дэпазiтамi. За мiнулы месяц яны зменшылiся ў эквiваленце амаль на 459 мiльёнаў долараў ЗША, або на 9,9 працэнта, а з пачатку года – на 186,8 мiльёна долараў ЗША ў эквiваленце (– 4,3 працэнта).

У вынiку на пачатак мая ўклады насельнiцтва ў пералiку на нацыянальную валюту склалi амаль 22,8 трыльёна Br, у тым лiку рублёвыя – 10,1 трыльёна Br, а iнвалютныя – у эквiваленце каля 4,2 мiльярда долараў ЗША.

Як вядома, у адпаведнасцi з беларускiм заканадаўствам у нашай краiне гарантуецца поўная захаванасць зберажэнняў насельнiцтва ва ўсiх банках. Да таго ж даходы грамадзян ад размяшчэння грашовых сродкаў у банкаўскiх укладах не абкладаюцца падаткам.