09.07.2007

Пресс-релиз

Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь 12 ліпеня 2007 г. выпускае ў абарачэнне памятныя манеты "Глеб Менскі" серыі "Умацаванне і абарона дзяржавы"


Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – выступаючы кант па акружнасці. На бакавой паверхні манет надпіс: УМАЦАВАННЕ І АБАРОНА ДЗЯРЖАВЫ.

На пярэднім баку манет размешчаны: у цэнтры – выява рэканструкцыі брамы дзяцінца старажытнага Менска, уверсе – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, па крузе надпіс: РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ, унізе – год чаканкі (на срэбнай – проба сплаву) і намінал: 20 РУБЛЁЎ на срэбнай і 1 РУБЕЛЬ – на медна-нікелевай.

На адваротным баку манет – рэльефная выява Глеба Менскага, злева – адлюстраванне ўнікальнага каменнага абразка Маці Божай, аднесенага да XII – XIII стагоддзя, і знойдзенага пры раскопцы старажытнага Менска, па крузе надпіс: ГЛЕБ МЕНСКІ і гады яго праўлення: 1101 – 1119.

Манеты адчаканены: срэбная – якасцю "пруф", медна-нікелевая – "пруф-лайк". Тыраж срэбнай і медна-нікелевай манет – па 5000 штук.

Памятныя манеты, выпушчаныя ў абарачэнне, з’яўляюцца законным плацежным сродкам Рэспублікі Беларусь, абавязковым да прыёму па намінальным кошце пры ўсіх відах плацяжоў без усялякіх абмежаванняў.