Национальный банк Республики Беларусь
Поиск | Обратная связь | Беларуская версія | English version
Банк сегодня
Монетарная политика
Законодательство
Статистика
Банковская система
Платежная система
Публикации
Банкноты и монеты
 
Пресс-релизы
     Рассылка 
 все слова   точную фразу   любое из слов 
RSS канал (RSS 2.0)Просмотреть все пресс–релизы за месяц:  
  
 
 14.07.2009  Версия для печати
 
Нацыянальны банк уводзiць у абарачэнне срэбную памятную манету "I.Рэпiн".

Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь 15 лiпеня 2009 г. уводзiць у абарачэнне срэбную памятную манету "I.Рэпiн", якая выпушчана ў рамках мiжнароднай манетнай праграмы "Мастакi свету", намiналам 20 рублёў, пробай сплаву 925, масай 28,28 г.

Манета мае прамавугольную форму памерам 40,00 х 28,00 мм. З пярэдняга i адваротнага бакоў манеты – выступаючы кант па перыметры прамавугольнiка. Бакавая паверхня манеты без насечкi.

На пярэднiм баку манеты размешчаны: у цэнтры – фрагменты карцiны рускага мастака Iльi Рэпiна "Восеньскi букет"; злева ўверсе – рэльефная выява Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь, вакол яе надпiс: РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ, у нiжняй частцы – намiнал: 20 РУБЛЁЎ, проба сплаву i фiрменны (таварны) знак Манетнага двара Польшчы.

На адваротным баку манеты размешчаны: злева – рэльефнае адлюстраванне аўтапартрэта Iльi Рэпiна, пад iм надпiс: I.РЭПIН i гады жыцця мастака 1844–1930; справа – выява музея-сядзiбы Iльi Рэпiна ў Здраўнёве (Беларусь, Вiцебская вобласць), пад ёй – адлюстраванне палiтры i пэндзляў.

Манета адчаканена на АТ "Манетны двор Польшчы" якасцю "брыльянт-анцыркулейтэд" з прымяненнем метаду тампадрукавання. Тыраж манеты – да 15000 штук.

Памятная манета, што ўводзiцца ў абарачэнне, з’яўляецца законным плацежным сродкам Рэспублiкi Беларусь, абавязковым да прыёму па намiнальным кошце пры ўсiх вiдах плацяжоў без усялякiх абмежаванняў.

 © Национальный банк Республики Беларусь, 2000–2010