28.09.2009  
Пресс-релиз

Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь 29 верасня 2009 г. уводзiць у абарачэнне памятныя манеты "Белы бусел. Жывёльны свет краiн ЕўрАзЭС"



  • срэбную – намiналам 100 рублёў, пробай сплаву 999, масай 155,5 г, дыяметрам 65,00 мм;
  • срэбную – намiналам 20 рублёў, пробай сплаву 925, масай 33,63 г, дыяметрам 38,61 мм;
  • медна-нiкелевую – намiналам 1 рубель, масай 14,35 г, дыяметрам 33,00 мм.

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга i адваротнага бакоў – выступаючы кант па акружнасцi. На бакавой паверхнi манет надпiс: ЖЫВЁЛЬНЫ СВЕТ КРАIН ЕўрАзЭС.

На пярэднiм баку манет размешчаны: уверсе – рэльефная выява Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь; у цэнтры на фоне фактуры травы – след бусла; злева – знак Еўраазiяцкай эканамiчнай супольнасцi i надпiс: ЕўрАзЭС; па крузе надпiсы: у верхняй частцы – РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ, у нiжняй – проба сплаву (на срэбных), намiнал 100 РУБЛЁЎ i 20 РУБЛЁЎ (на срэбных) i 1 РУБЕЛЬ (на медна-нiкелевай), а таксама год чаканкi.

На адваротным боку манет размешчаны: у цэнтры – выява белага бусла; злева – адлюстраванне гнязда, звiтага на ствалах дрэў, з двума птушкамi; уверсе надпiс: БЕЛЫ БУСЕЛ.

Манеты адчаканены на РДП "Казахстанскi манетны двор Нацыянальнага банка Рэспублiкi Казахстан": срэбная намiналам 100 рублёў i медна-нiкелевая – якасцю "пруф-лайк", срэбная намiналам 20 рублёў – якасцю "пруф". Тыраж срэбнай манеты намiналам 100 рублёў – 500 штук, срэбнай намiналам 20 рублёў – 7000 штук i медна-нiкелевай – 5000 штук.

Памятныя манеты, што ўводзяцца ў абарачэнне, з’яўляюцца законным плацежным сродкам Рэспублiкi Беларусь, абавязковым да прыёму па намiнальным кошце пры ўсiх вiдах плацяжоў без усялякiх абмежаванняў.