26.11.2009  
Пресс-релиз

Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь 27 лiстапада 2009 г. уводзiць у абарачэнне памятныя манеты "Вадалей" серыi "Знакi задыяка"



  • срэбную – намiналам 20 рублёў, пробай сплаву 925, масай 28,28 г, дыяметрам 38,61 мм;
  • медна-нiкелевую – намiналам 1 рубель, масай 13,16 г, дыяметрам 32,00 мм.

Манеты маюць форму круга (у медна-нiкелевых – выступаючы кант па акружнасцi). Бакавая паверхня срэбных манет без насечкi, медна-нiкелевых – з насечкай.

На пярэднiм баку манет размешчаны: у цэнтры ў абрамленнi круга, якi складаецца з 12 сiмвалаў знакаў задыяка, – выявы сонца i месяца, пад iмi – астралагiчны знак Вадалея i надпiсы: на лацiнскай мове – AQUARIUS i на беларускай – ВАДАЛЕЙ; у верхняй частцы – рэльефная выява Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь; у нiжняй частцы злева – год чаканкi (на срэбнай справа – проба сплаву i фiрменны (таварны) знак Манетнага двара Польшчы); па крузе надпiсы: РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ; унiзе – 20 РУБЛЁЎ (на срэбнай) i 1 РУБЕЛЬ (на медна-нiкелевай).

На адваротным баку манет размешчаны: у цэнтры – стылiзаваная выява Вадалея ў абрамленнi геаметрычнага арнаменту (на срэбнай манеце – устаўка з сiнтэтычнага крышталя).

Манеты адчаканены на АТ "Манетны двор Польшчы": срэбная – якасцю "анцыркулейтэд, аксiдзiраваная", медна-нiкелевая – якасцю "брыльянт-анцыркулейтэд". Тыраж срэбнай манеты – да 25000 штук, медна-нiкелевай – 10000 штук.

Памятныя манеты, што ўводзяцца ў абарачэнне, з’яўляюцца законным плацежным сродкам Рэспублiкi Беларусь, абавязковым да прыёму па намiнальным кошце пры ўсiх вiдах плацяжоў без усялякiх абмежаванняў.