НАЦИОНАЛЬНЫЙ БАНК РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ
Контакт-центр

+375 17 306-00-02

Новости и пресс-релизы


print  Версия для печати

21.12.2010

ПРЕСС-РЕЛИЗ


Мадыфiкаваны банкноты намiналам 50 рублёў i 50000 рублёў узору 2000 года.

З мэтай прывядзення надпiсаў на банкнотах Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь намiналам 50 рублёў i 50000 рублёў узору 2000 года ў адпаведнасць з новымi дзейнымi Правiламi беларускай арфаграфii i пунктуацыi 29 снежня 2010 г. уводзяцца ў абарачэнне банкноты Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь намiналам 50 рублёў i 50000 рублёў узору 2000 года мадыфiкацыi 2010 года.

Вiдарыс пярэдняга i адваротнага бакоў, каляровая гама i памер новых мадыфiкаваных банкнотаў засталiся такiм ж, як i ў банкнотаў адпаведнага намiналу ўзору 2000 года.

Банкноты намiналам 50 рублёў i 50000 рублёў мадыфiкацыi 2010 года маюць наступныя адрозненнi.

Банкнот намiналам 50 рублёў:

  • у масе паперы банкнота адсутнiчае ахоўная нiтка;
  • лiтарнае абазначэнне намiналу, размешчанага на пярэднiм i адваротным баках банкнота, надрукавана па новых Правiлах беларускай арфаграфii i пунктуацыi: ПЯЦЬДЗЯСЯТ замест ПЯЦЬДЗЕСЯТ.

Банкнот намiналам 50000 рублёў:

  • замест палiмернай празрыстай нiткi з тэкстам "НБРБ" у паперу ўведзена металiзаваная шырынёй 2 мiлiметры ахоўная нiтка, што нырае, з участкамi, якiя выходзяць на паверхню банкнота ў выглядзе блiскучых прамавугольнiкаў, што ўтвараюць пункцiрную лiнiю. Пры разгляданнi банкнота на прасвет ахоўная нiтка выглядае скразной цёмнай лiнiяй;
  • лiтарнае абазначэнне намiналу, размешчанага на пярэднiм i адваротным баках банкнота, надрукавана па новых Правiлах беларускай арфаграфii i пунктуацыi: ПЯЦЬДЗЯСЯТ замест ПЯЦЬДЗЕСЯТ.

Мадыфiкаваныя банкноты, што ўводзяцца ў абарачэнне, з’яўляюцца законным плацежным сродкам Рэспублiкi Беларусь, абавязковым да прыёму па намiнальным кошце пры ўсiх вiдах плацяжоў без усялякiх абмежаванняў.

Банкноты Нацыянальнага банка ўзору 2000 года намiналам 50 рублёў i 50000 рублёў поруч з мадыфiкаванымi банкнотамi застаюцца ў абарачэннi на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь.




Поделиться: