НАЦИОНАЛЬНЫЙ БАНК РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ
Контакт-центр

+375 17 306-00-02

Новости и пресс-релизы


print  Версия для печати

02.03.2011

ПРЕСС-РЕЛИЗ


Нацыянальны банк уводзiць ў абарачэнне банкноты намiналам 500 рублёў, 1000 рублёў, 10000 рублёў i 20000 рублёў узору 2000 года мадыфiкацыi 2011 года.

З мэтай узмацнення ахоўных адзнак i ўдасканальвання вiзуальных элементаў аховы на банкнотах Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь намiналам 500 рублёў, 1000 рублёў, 10000 рублёў i 20000 рублёў узору 2000 года 15 сакавiка 2011 г. уводзяцца ў абарачэнне банкноты Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь намiналам 500 рублёў, 1000 рублёў, 10000 рублёў i 20000 рублёў узору 2000 года мадыфiкацыi 2011 года.

Вiдарыс пярэдняга i адваротнага бакоў, каляровая гама i памер новых мадыфiкаваных банкнотаў засталiся такiм ж, як i ў банкнотаў адпаведнага намiналу ўзору 2000 года.

Банкноты намiналам 500 рублёў, 1000 рублёў, 10000 рублёў i 20000 рублёў мадыфiкацыi 2011 года маюць наступныя адрозненнi.

Замест палiмернай празрыстай нiткi з тэкстам "НБРБ" у прамым i перавернутым адлюстраваннi ў паперу ўведзена металiзаваная ахоўная нiтка, што нырае, з участкамi, якiя выходзяць на паверхню банкнота ў выглядзе блiскучых прамавугольнiкаў, што ўтвараюць пункцiрную лiнiю. Пры разгляданнi банкнота на прасвет ахоўная нiтка мае выгляд скразной цёмнай паласы.

Мадыфiкаваныя банкноты, што ўводзяцца ў абарачэнне, з’яўляюцца законным плацежным сродкам Рэспублiкi Беларусь, абавязковым да прыёму па намiнальным кошце пры ўсiх вiдах плацяжоў без усялякiх абмежаванняў.

Банкноты Нацыянальнага банка ўзору 2000 года намiналам 500 рублёў, 1000 рублёў, 10000 рублёў i 20000 рублёў поруч з мадыфiкаванымi банкнотамi застаюцца ў абарачэннi на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь.




Поделиться: