НАЦИОНАЛЬНЫЙ БАНК РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ
Контакт-центр

+375 17 306-00-02

Новости и пресс-релизы


print  Версия для печати

20.07.2011

ПРЕСС-РЕЛИЗ


Нацыянальны банк уводзiць у абарачэнне банкноты ўзору 2000 года мадыфiкацыi 2011 года намiналам 5000 рублёў i 100 рублёў .

З мэтай узмацнення ахоўных прыкмет i ўдасканальвання вiзуальных элементаў аховы на банкнотах Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь узору 2000 года намiналам 5000 рублёў i скарачэнне выдаткаў на выраб банкнотаў намiналам 100 рублёў уводзяцца ў абарачэнне банкноты ўзору 2000 года мадыфiкацыi 2011 года: 25 лiпеня 2011 г. намiналам 5000 рублёў i 5 верасня 2011 г. намiналам 100 рублёў .

Выявы пярэдняга i адваротнага бакоў, колеравая гама i памер новых мадыфiкаваных банкнотаў засталiся такiмi ж, як i ў банкнотаў адпаведных намiналаў узору 2000 года.

Банкноты намiналам 5000 рублёў i 100 рублёў узору 2000 года мадыфiкацыi 2011 года маюць наступныя адрозненнi.

Банкнот намiналам 5000 рублёў. Замест палiмернай празрыстай нiткi з тэкстам "НБРБ" у прамым i перавернутым выглядзе ў паперу ўведзена металiзаваная ахоўная нiтка, што нырае, з участкамi, якiя выходзяць на паверхню банкнота ў выглядзе блiскучых прамавугольнiкаў, што ўтвараюць пункцiрную лiнiю. Пры разгляданнi банкнота на прасвет ахоўная нiтка мае выгляд скразной цёмнай паласы.

Банкнот намiналам 100 рублёў. У масе паперы банкнота адсутнiчае ахоўная нiтка.

Мадыфiкаваныя банкноты, што ўводзяцца ў абарачэнне, з’яўляюцца законным плацежным сродкам Рэспублiкi Беларусь, абавязковым да прыёму па намiнальным кошце пры ўсiх вiдах плацяжоў без усялякiх абмежаванняў.

Банкноты Нацыянальнага банка ўзору 2000 года намiналам 5000 рублёў i 100 рублёў поруч з мадыфiкаванымi банкнотамi застаюцца ў абарачэннi на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь.




Поделиться: