Вучэбны цэнтр Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь

Паштовы адрас:
223054, вёска Раўбiчы, Астрашыцка-Гарадоцкі сельскі савет, Мінскі раён, Мінская вобл., Рэспубліка Беларусь
Тэлефон: +375 17 500-23-00
E-mail: ucorg@nbrb.by
Вэб-сайт: http://ucnbrb.by

Вучэбны цэнтр Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь з'яўляецца структурным падраздзяленнем Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, мае пячатку і штампы з указаннем сваёй назвы і месцазнаходжання.

Галоўнай задачай Вучэбнага цэнтра з'яўляецца рэалізацыя праграм дадатковай адукацыі дарослых ва ўзаемадзеянні з цэнтральным апаратам, структурнымі падраздзяленнямі Нацыянальнага банка, органамі дзяржаўнага кіравання і іншымі арганізацыямі.