Электронныя звароты

Электронныя звароты ў Нацыянальны банк накіроўваюцца толькі з дапамогай рубрыкі “Электронныя звароты".

Электронныя звароты грамадзян, што накіроўваюцца ў Нацыянальны банк, павінны змяшчаць:

  • найменне арганізацыі (Нацыянальны банк або яго структурнае падраздзяленне) альбо пасаду асобы, якім накіроўваецца зварот;
  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) або ініцыялы грамадзяніна, адрас яго месца жыхарства (месца знаходжання);
  • выкладанне сутнасці звароту;
  • адрас электроннай пошты заяўніка.

Электронныя звароты юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія накіроўваюцца ў Нацыянальны банк, павінны змяшчаць:

  • найменне арганізацыі (Нацыянальны банк або яго структурнае падраздзяленне) альбо пасаду асобы, якім накіроўваецца зварот;
  • поўнае найменне юрыдычнай асобы і яе месца знаходжання;
  • выкладанне сутнасці звароту;
  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) або ініцыялы кіраўніка
  • або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты;
  • адрас электроннай пошты заяўніка.

Электронныя звароты разглядаюцца не пазней за пятнаццаць дзён, а звароты, якія патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі, – не пазней за адзін месяц. Электронны зварот можа быць пакінуты без разгляду па сутнасці ў выпадках, калі:

  • заяўнікам не выкананы патрабаванні, якія прад'яўляюцца да звароту;
  • звароты падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах альбо ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены iншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў; зварот змяшчае пытанні, вырашэнне якіх не адносіцца да кампетэнцыі Нацыянальнага банка;
  • у тэксце звароту ўтрымліваюцца абразлівыя, нецэнзурныя словы або выразы; да звароту, які падаецца прадстаўніком заяўніка, не прымацаваныя дакументы, якія пацвярджаюць яго паўнамоцтвы;
  • прапушчаны без уважлівай прычыны 3-гадовы тэрмін з дня парушэння правоў, свабод і (або) законных інтарэсаў заяўнікаў або з дня, калі заяўніку стала вядома аб іх парушэнні;
  • заяўнікам пададзены паўторны зварот, і ў ім не ўтрымліваюцца новыя акалічнасці, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;
  • з заяўнікам спынена перапіска па выкладзеных у звароце пытаннях.

Да электронных зваротаў могуць прымацоўвацца дакументы і (або) звесткі (дакументы, якія пацвярджаюць паўнамоцтвы прадстаўнікоў заяўнікаў, дакументы аб выніках папярэдняга разгляду зваротаў і іншыя дакументы і (або) звесткі, неабходныя для вырашэння пытанняў, выкладзеных у зваротах). Гэтыя дакументы могуць быць прымацаваны ў форме файлаў у наступных фарматах: .doc, .docx, .rtf, .tif, .jpeg, .pdf, .jpg, .tiff.

Заяўнік мае права на адкліканне свайго электроннага звароту ў Нацыянальны банк шляхам падачы пісьмовай заявы або накіравання заявы ў электроннай форме тым жа спосабам, якім быў накіраваны электронны зварот.

Адказ Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь на зварот або рашэнне аб пакіданні звароту без разгляду па сутнасці могуць быць абскарджаны ў суд у парадку, устаноўленым заканадаўствам.

Адказы на электронныя звароты аналагічнага зместу ад розных заяўнікаў, якія носяць масавы характар, размешчаны ў падраздзеле “Пытанні, якія часта задаюць”. Адказы (паведамленні) на такія звароты не накіроўваюцца.

Уваход у асабісты кабінет

калі Вы ўпершыню наведалі гэтую рубрыку, неабходна зарэгістравацца:

Забыліся пароль, уліковы запіс заблакіраваны?

Пытанні, якія часта задаюцца

Адміністрацыя інтэрнэт-сайта: email@nbrb.by (можна звяртацца па пытаннях функцыянавання інтэрнэт-сайта).