API атрымання cтавак міжбанкаўскага рынку

1.Атрыманне значэнняў сярэдніх працэнтных ставак і аб'ёмаў міжбанкаўскіх крэдытаў, укладаў (дэпазітаў):

Адрас запыту: https://www.nbrb.by/API/InterbankRates/{Periodicity}/{Date}

Параметры запыту:

  • Periodicity – значэнне перыяду, даныя за які Вы хочаце атрымаць

    1 – даныя за год
    2 – даныя за месяц
    3 – даныя за пэўную дату

  • Date –значэнне патрэбнай даты ў фармаце гггг-мм-дд

    У залежнасці ад значэння параметра Periodicity гэты параметр павінен мець наступны выгляд:
    Periodicity = 1 – {год}-01-01 (напрыклад, 2021-01-01 для вываду даных за 2021 год)
    Periodicity = 2 – {год}-{месяц}-01 (напрыклад, 2021-07-01 для вываду даных за ліпень 2021 года)
    Periodicity = 3 – {год}-{месяц}-{день} (напрыклад , 2021-07-12 для вываду даных за 12 ліпеня 2021 года).
    Калі названая дата трапляе на выхадны дзень, будуць выведзены даныя на 1-ы працоўны дзень, які папярэднічаў названай даце.
Заўвагі:
  1. Калі ў параметры Date указваюцца даты да 2021-01-04, вяртаецца статус 204 адказ "No content" (сервер паспяхова апрацаваў запыт, даныя адсутнічаюць).
  2. Даныя за справаздачны год публікуюцца ў студзені года, наступнага за справаздачным, згодна з Графікам папярэдніх тэрмінаў размяшчэння афіцыйнай статыстычнай інфармацыі.

Вынік: Вяртае масіў аб'ектаў класа InterbankRates

Клас InterbankRates змяшчае наступныя ўласцівасці:

  • Periodicity – значэнне параметра Periodicity з масіва, які змяшчае даведнік перыядаў запытаных даных
  • Currency – значэнне параметру Name з масіва, які змяшчае даведнік валют
  • Date – дата, на якую запытваюцца даныя
  • CreditTermId – значэнне параметра CreditTermId з масіва, які змяшчае даведнік тэрмінаў крэдыту, укладу (дэпазіту)
  • Sum – разам па рэспубліцы, сума, тыс. адзінак валюты
  • Perсent – разам па рэспубліцы, стаўка, % гадавых
  • NonResidentSum – з нерэзідэнтамі, сума, тыс. адзінак валюты
  • NonResidentPercent – з нерэзідэнтамі, стаўка, % гадавых
  • ResidentSum – з рэзідэнтамі, сума, тыс. адзінак валюты
  • ResidentPercent – з рэзідэнтамі, стаўка, % гадавых
Прыклады выкарыстання:

2. Атрыманне перыядычнасці даных па сярэдніх працэнтных стаўках і аб'ёмах міжбанкаўскіх крэдытаў, укладаў (дэпазітаў):

Адрас запыту: https://www.nbrb.by/API/InterbankRates/Periodicity

Вынік: Вяртае масіў аб'ектаў класа Periodicity.

Клас Periodicity змяшчае наступныя ўласцівасці:

  • Periodicity – значэнне перыяду
  • Ru –найменне перыяду на рускай мове
  • Be – найменне перыяду на беларускай мове
  • En – найменне перыяду на англійскай мове

3. Атрыманне пераліку валют, для якіх устаноўлены сярэднія працэнтныя стаўкі і аб'ёмы міжбанкаўскіх крэдытаў, укладаў (дэпазітаў):

Адрас запыту: https://www.nbrb.by/API/InterbankRates/Currency

Вынік: Вяртае масіў аб'ектаў класа Currency.

Клас Currency змяшчае наступныя ўласцівасці:

  • Name – код валюты
  • Ru – найменне валюты на рускай мове
  • Be – найменне валюты на беларускай мове
  • En – найменне валюты на англійскай мове

4. Атрыманне тэрмінаў крэдытаў, укладаў (дэпазітаў), для якіх устаноўлены сярэднія працэнтныя стаўкі і аб'ёмы:

Адрас запыту: https://www.nbrb.by/API/InterbankRates/CreditTermId

Вынік: Вяртае масіў аб'ектаў класа CreditTermId.

Клас CreditTermId змяшчае наступныя ўласцівасці:

  • CreditTermId – значэнне ID тэрміну крэдытаў, укладаў (дэпазітаў)
  • Ru – найменне тэрміну на рускай мове
  • Be – найменне тэрміну на беларускай мове
  • En – найменне тэрміну на англійскай мове

Класы для распрацоўкі дадаткаў на C#

Прыклад выкарыстання API (на javascript)


 Вашы заўвагі і прапановы па рабоце API просьба накіроўваць на адрас: email@nbrb.by.