API атрымання разліковых велічынь стандартнай рызыкі

1. Атрыманне даных Даведніка па паказчыках разліковых велічынь стандартнай рызыкі

Адрас запыту: https://www.nbrb.by/API/Macroprudentialregulation/Indicators

Вынік: вяртае масіў аб'ектаў класа Indicators

Клас Indicators змяшчае наступныя ўласцівасці:

  • RVSR_ID – ідэнтыфікатар паказчыка
  • RVRS_Name – назва паказчыка на рускай мове
  • RVRS_Name_Bel – назва паказчыка на беларускай мове
  • RVRS_Name_Engl – назва паказчыка на англійскай мове

2. Атрыманне значэнняў разліковых велічынь стандартнай рызыкі

Адрас запыту: https://www.nbrb.by/API/Macroprudentialregulation/[{Period_Start}][/{ Period_End}]

Параметры запыту:

  • Period_Start – запытаны перыяд. Можа прымаць наступныя значэнні:
    • o не ўказаны – вяртаюцца дзеючыя значэнні велічыні стандартнай рызыкі
    • all – вяртаюцца ўсе значэнні велічыні стандартнай рызыкі, якія захоўваюцца ў базе даных
    • o Канкрэтны перыяд у фармаце «мм-гггг» – вяртаюцца значэнні велічыні стандартнай рызыкі за ўказаны перыяд
  • Period_ End – калі ўказаны, то вяртаюцца значэнні велічыні стандартнай рызыкі за перыяды, якія знаходзяцца ў дыяпазоне ад Period_Start да Period_ End

Вынік: возвращает массив объектов класса Macroprudentialregulation

Клас Macroprudentialregulation змяшчае наступныя ўласцівасці:

  • OnPeriod – перыяд, на які ўстаноўлены значэнні РВСР
  • RevocableDeposits – значэнне РВСР для новых тэрміновых адзыўных банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічных і юрыдычных асоб
  • IrrevocableDeposits_1_6 – значэнне РВСР для новых тэрміновых безадзыўных банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічных і юрыдычных асоб з тэрмінам вяртання ад 1 да 6 месяцаў уключна
  • IrrevocableDeposits_6_1 – значэнне РВСР для новых тэрміновых безадзыўных банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічных і юрыдычных асоб з тэрмінам вяртання ад 6 месяцаў да 1 года ўключна
  • IrrevocableDeposits_12 – значэнне РВСР для новых тэрміновых безадзыўных банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічных і юрыдычных асоб з тэрмінам вяртання больш за 1 год
  • CreditsLegal – значэнне РВСР для новых тэрміновых адзыўных банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічных і юрыдычных асоб
  • CreditsIndividuals – значэнне РВСР для новых крэдытаў, прадастаўленых фізічным асобам (за выключэннем ільготных)
  • ResolutionBordDate – дата прыняцця пастановы Праўлення Нацыянальнага банка, якая ўстанавіла дадзеныя значэнні РВСР
  • ResolutionBordNumber – нумар пастановы Праўлення Нацыянальнага банка, якая ўстанавіла дадзеныя значэнні РВСР

Прыклады выкарыстання:

Заўвагі:

  1. Пры запыце даных за канкрэтны перыяд , калі ў значэнне параметра Period_Start менш за 03-2019 або больш за апошні ўстаноўлены перыяд – вяртаецца статус 204 адказ "No content" (сервер паспяхова апрацаваў запыт, даныя адсутнічаюць).
  2. 2. Пры запыце даных за пэўны дыяпазон , калі ў значэнне параметра Period_Start менш за 03-2019 і/або значэнне параметра Period_ End больш за апошні ўстаноўлены перыяд – вяртаюцца значэнні РВСР, пачынаючы з сакавіка 2019 года і/або па апошні ўстаноўлены перыяд.


Класы для распрацоўкі дадаткаў на C#

Прыклад выкарыстання API (на javascript)


 Вашы заўвагі і прапановы па рабоце API просьба накіроўваць на адрас: email@nbrb.by.