API атрымання стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь
Адрас запыту: https://www.nbrb.by/api/refinancingrate
Параметры (GET):
- onDate* – дата, на якую запрошваецца стаўка. Параметр неабавязковы
Вынік: Калі зададзены параметр onDate, то вяртае клас RefinancingRate, які змяшчае значэнне стаўкі, што дзейнічала на гэты дзень, і дату ўстанаўлення стаўкі. Калі ж выклікаць метад без параметраў, то будзе вернуты масіў аб'ектаў класа RefinancingRate, які змяшчае звесткі пачынаючы з 1991 года.
Клас RefinancingRate змяшчае наступныя ўласцівасці:
- Date – дата ўстанаўлення стаўкі
- Value – значэнне стаўкі
Прыклады выкарыстання:
- атрыманне стаўкі рэфінансавання на 08.07.2016: https://www.nbrb.by/api/refinancingrate?ondate=2016-7-8
- атрыманне дынамікі стаўкі рэфінансавання: https://www.nbrb.by/api/refinancingrate
Класы для распрацоўкі дадаткаў на C#.
Прыклад выкарыстання API (на javascript)
* Поўны пералік фарматаў дат, якія падтрымліваюцца, можна знайсці па адрасе: https://msdn.microsoft.com/ru-ru/library/az4se3k1(v=vs.110).aspx
Вашы заўвагі і прапановы па рабоце API просьба накіроўваць на адрас: email@nbrb.by.