Галоўная
→ Публікацыі
→ Часопіс "Банкаўскі веснік"
→ Аўтарам
→ Патрабаванні рэдакцыі да афармлення публікацый
Патрабаванні рэдакцыі да афармлення публікацый
Афармленне:
- Максімальны аб'ём – 14–18 старонак, шрыфт – Times New Roman, кегль – 14 пт, міжрадковы інтэрвал – адзінарны, палі – 1,5 см з усіх бакоў.
- Усе абрэвіятуры і скарачэнні павінны быць расшыфраваны пры першым згадванні (напрыклад: Еўрапейскі цэнтральны банк (далей – ЕЦБ); іпатэчныя ашчадныя аблігацыі (далей – ІАА).
- Дакумент павінен быць прадстаўлены ў фармаце Microsoft Word (.doc) або rich text format (.rtf). Шрыфт – Times New Roman, кегль – 14 пт.
- Назва (загаловак) артыкула і падзагалоўкі пішуцца малымі (маленькімі) літарамі, выкарыстоўваюцца вялікія літары толькі там, дзе гэта неабходна (у пачатку першага слова, у назвах і імёнах уласных і т. п.).
- Не дапускаецца выкарыстанне прабелаў для абазначэння першага радка абзаца. Для гэтага задаюцца параметры ва ўкладцы Абзац.
- Паміж знакам % і лічбай прабел не ставіцца (55%).
- Паміж знакам № і лічбай прабел патрэбны (№ 21).
- Працяжнік павінен быць сярэдняга памеру (набіраецца пры адначасовым націску клавіш "Ctrl" і "-").
- Двукоссі ва ўсім артыкуле павінны быць у адным стылі – парныя двукоссі « » (елачка).
-
Пры наборы трэба ставіць непарыўны прабел ("Ctrl" + "Shift" + прабел) паміж:
- ініцыяламі і прозвішчам (І.І. Іваноў);
- скарочанымі словамі і імёнамі ўласнымі, з якімі яны спалучаюцца (напрыклад: г. Мінск);
- камбінацыямі скарочаных слоў (напрыклад: і т. п.; г. зн.); лічбамі і словамі (скарочанымі або поўнымі) або спецыяльнымі знакамі, якія адносяцца да гэтых лічбаў (напрыклад: 100 р.; 50 штук, № 5);
- класамі ў мнагазначных цэлых лічбах, набраных арабскімі лічбамі (напрыклад: 8 690 972).
Малюнкі, табліцы, формулы
- Не дапускаецца ўстаўляць табліцы і тэкст у выглядзе малюнкаў. Тэкст малюнка павінен дадавацца асобным файлам у фармаце Word. Для кожнай дыяграмы і табліцы прадастаўляецца табліца даных у Excel, на аснове якой яны пабудаваны.
- Табліцы, малюнкі павінны мець парадкавую нумарацыю. Нумарацыя малюнкаў і табліц вядзецца асобна. Калі малюнак або табліца ў артыкуле адзін або адна, то нумары не прастаўляюцца.
- Малюнкі і табліцы павінны мець загалоўкі, якія не могуць быць іх часткай.
- У тэксце артыкула абавязкова павінны быць спасылкі на табліцы і малюнкі (прыклад: "для ілюстрацыі гэтага заключэння на малюнку 1 прадстаўлена дынаміка…" альбо "…карціна інстытуцыйнага развіцця дэманстравала тэндэнцыі, характэрныя для развітых краін (табліца 2)".
- Усе табліцы і малюнкі павінны мець спасылку на аўтара, калі яны запазычаныя (напрыклад: Крыніца: [2, с. 45]), або быць падпісаны "Заўвага. Распрацоўка аўтара", а таксама "Заўвага. Распрацоўка аўтара на аснове [3]" – нумар крыніцы ў канцы артыкула.
- Малюнкі павінны быць згрупаваны (г. зн. не павінны "развальвацца" пры перамяшчэнні і фармаціраванні).
- Набор формул павінен ажыццяўляцца ў рэдактары формул Mathe Type.
Фота аўтара
- Фотаздымак аўтара дасылаецца ў выглядзе арыгінальнага файла добрай якасці (не менш за 300 DPI) у фармаце JPEG або TIFF.
- Не дапускаецца капіраванне фатаграфіі ў Word або PDF.
Афармленне бібліяграфіі
- Пасля тэксту артыкула прыводзіцца бібліяграфічны спіс, аформлены згодна з патрабаваннямі ВАК.
- Прыклад афармлення крыніцы «Даследаванні банка» выданне Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь): Мірончык, Н.Л. Аналіз фактараў эканамічнага росту ў Рэспубліцы Беларусь на аснове вытворчай функцыі / Н.Л. Мірончык, С.В. Суднік, Е.Е. Качэрская // Банкаўскі веснік. – Тэматычны выпуск "Даследаванні банка № 9". – Красавік, 2016. – 55 с.
- У бібліяграфічных крыніцах паміж словам і знакам (:), словам і (;), а таксама паміж ініцыяламі прабелы не ставяцца.