Інфармацыйна-аналітычны і навукова-практычны часопіс Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь "Банкаўскі веснік"

Выдаецца з красавіка 1992 года.
Часопіс унесены ў Пералік навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў па эканамічных навуках.
Журнал уваходзіць у Расійскі індэкс навуковага цытавання (РІНЦ).

Часопіс "Банкаўскі веснік" заснаваны Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь. Нацыянальны банк выступае таксама ў ролі рэдакцыі і ўласніка рэдакцыйнай маёмасці часопіса.
Часопіс зарэгістраваны Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь 20.03.2009. Пасведчанне аб рэгістрацыі № 175.
Пункт гледжання рэдакцыі не заўсёды супадае з меркаваннем аўтараў.
Артыкулы ў раздзеле "Навуковыя публікацыі" папярэдне рэцэнзаваліся.
Перадрукоўка матэрыялаў – згодна з Законам Рэспублікі Беларусь "Аб аўтарскім праве і сумежных правах".
Распаўсюджваецца па падпісцы, а таксама ёсць у адкрытым доступе. Рэжым доступу: https://www.nbrb.by/bv/. Рэдакцыя зыходзіць з наступнага прынцыпу: свабодны адкрыты доступ да вынікаў даследаванняў спрыяе глабальнаму абмену ведамі.

Часопіс выходзіць 1 раз у месяц.
Таксама часопіс мае электронныя дадаткі:
– Інфармацыйны выпуск (выходзіць штомесяц);
– Даследаванні банка (выдаецца па меры неабходнасці).

Тэматыка часопіса:

  • грашова-крэдытная палітыка;
  • фінансавыя рынкі;
  • банкаўская дзейнасць;
  • фінансавыя інстытуты;
  • дзяржаўнае кіраванне;
  • эканоміка.
Часопіс імкнецца прадастаўляць шырокі спектр навуковых пунктаў гледжання ў названых галінах.

Задачы часопіса:

  • удзел у рэалізацыі камунікацыйнай палітыкі Нацыянальнага банка;
  • фарміраванне аўтарытэтнай пляцоўкі для абмеркавання навуковых ідэй, праблем і задач у такіх сферах, як эканоміка, фінансы, банкаўская дзейнасць, фінансавыя тэхналогіі;
  • садзейнічанне развіццю навуковых даследаванняў у галінах, якія адпавядаюць тэматыцы часопіса;
  • адлюстраванне асноўных вынікаў навукова-даследчай і навукова-практычнай дзейнасці спецыялістаў Нацыянальнага банка ў навуковых галінах, прадугледжаных тэматыкай часопіса;
  • прапаганда асноўных дасягненняў у галінах навукі, якія развіваюцца ў Нацыянальным банку.

Рэдакцыйна-выдавецкі савет

Калаур Павел Уладзіміравіч, кандыдат эканамічных навук (старшыня савета);
Ціханаў Анатоль Алегавіч, доктар эканамічных навук, прафесар (намеснік старшыні савета);
Калечыц Дзмітрый Леанідавіч (галоўны рэдактар часопіса “Банкаўскі веснік”);
Салак Сяргей Віктаравіч (намеснік галоўнага рэдактара часопіса “Банкаўскі веснік”);
Галаў Аляксандр Фёдаравіч, кандыдат эканамічных навук, дацэнт;
Калечыц Сяргей Валер’евіч;
Кірэева Алена Фёдараўна, доктар эканамічных навук, прафесар;
Кавалёў Міхаіл Міхайлавіч, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар;
Камкоў Васіль Нічыпаравіч, доктар эканамічных навук, прафесар;
Новікава Ірына Васільеўна, доктар эканамічных навук, прафесар;
Тарасаў Уладзімір Іванавіч, доктар эканамічных навук, прафесар;
Цімашэнка Аляксандр Міхайлавіч;
Ясінскі Юрый Маркавіч, доктар эканамічных навук, прафесар

Рэдакцыя:

Галоўны рэдактар:
Д.Л. Калечыц
Нам. галоўнага рэдактара:
С.В. Салак
Рэдактары:
І.У. Гілевіч I.Gilevich@nbrb.by,
В.Я. Кудзіна V.Kudina@nbrb.by
Т.У. Варанец T.Voronec@nbrb.by

Падпісныя індэксы:
індывідуальная падпіска – 74829;
ведамасная падпіска – 748292.

Адрас рэдакцыі: 220008, г. Мінск, прасп. Незалежнасці, 20
Тэлефон: (017) 219-23-85, 219-23-87
Тэлефон / факс: (017) 227-17-01
E-mail: bvb@nbrb.by