Банкноты Нацыянальнага банка ўзору 2009 года, якія знаходзяцца ў абарачэнні. 5 рублёў

image description
1 2 3 4 5 5 7 7 9
image description
3 6 7 7 7 8 8

Вадзяны знак

Лакальны паўтонавы, малюнак фрагмента асноўнай выявы пярэдняга боку банкнота.

image description

Ахоўная нітка

Металізаваная аконнага (ныраючага) тыпу, якая выходзіць на паверхню пярэдняга боку ў выглядзе прамавугольнікаў. Пры разгляданні банкнота на прасвет ахоўная нітка выглядае скразной цёмнай паласой з негатыўным (светлым) тэкстам у прамой і перавернутай выяве.

image description

Сумяшчальная выява

Фрагмент наміналу на пярэднім баку сумяшчаецца на прасвет з фрагментам наміналу на адваротным баку, утвараючы цэласную выяву наміналу банкнота.

image description

Схаваная (латэнтная) выява

Пры разгляданні банкнота пад вуглом на ўзроўні вачэй у прамавугольніку бачны літары "РБ".

image description

Металаграфскае друкаванне

Асноўная выява пярэдняга боку банкнота, лічбавае і літарнае абазначэнне наміналу, тэкст "НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ" і паметка для людзей з аслабленым зрокам маюць павялічаную таўшчыню фарбавага слою, дзякуючы чаму добра ўспрымаюцца навобмацак.

image description

Антыкапіравальная сетка

На белым фоне банкнота надрукаваны элементы ў выглядзе тонкіх антыкапіравальных ліній, якія пры капіраванні або сканіраванні банкнота могуць утвараць на копіі "муар".

image description

Мікратэкст

Тэксты БЕЛАРУСЬ, НБРБ, якія бесперапынна паўтараюцца, і лічбавае абазначэнне наміналу, аддрукаваныя на пярэднім і адваротным баках банкнота, чытаюцца пры павелічэнні.

image description

Серыйны нумар

Складаюцца з дзвюхлітарнай серыі і нумара з сямі лічбаў, якія маюць розную вышыню, выкананы высокім спосабам друкавання (пры гэтым у кожнай двухлітарнай серыі будзе прысутнічаць адзін банкнот з васьмю знакамі – 10000000).

image description

Паметка для людзей з аслабленым зрокам

Паметка для людзей з аслабленым зрокам – геаметрычная фігура мае павялічаную таўшчыню фарбавага слою, дзякуючы чаму добра ўспрымаецца навобмацак.

image description

Люмінесцэнцыя ва ультрафіялетавых промнях

Пярэдні бок: люмінесцыруюць ахоўныя валокны жоўта-зялёным колерам. Адваротны бок: люмінесцыруе прамавугольнік зялёнага колеру з лічбай "5", гарызантальны серыйны нумар – аранжавым колерам і ахоўныя валокны – жоўта-зялёным колерам.

image description

Выява ў інфрачырвоным дыяпазоне спектра

Выява пярэдняга і адваротнага бакоў банкнота ў ІЧ-дыяпазоне спектра.