Лакальны паўтонавы, малюнак фрагмента асноўнай выявы пярэдняга боку банкнота.
Ахоўная нітка
Металізаваная аконнага (ныраючага) тыпу, якая выходзіць на паверхню пярэдняга боку ў выглядзе прамавугольнікаў. Пры разгляданні банкнота на прасвет ахоўная нітка выглядае скразной цёмнай паласой з негатыўным (светлым) тэкстам у прамой і перавернутай выяве.
Сумяшчальная выява
Фрагмент наміналу на пярэднім баку сумяшчаецца на прасвет з фрагментам наміналу на адваротным баку, утвараючы цэласную выяву наміналу банкнота.
Элемент MASK™
Комплексны элемент аховы, які складаецца з дзвюх выяў, выкананых рознымі спосабамі друкавання. Ніжняя выява выканана афсетам, а верхняя – металаграфіяй. Верхняя выява назіраецца ў адлюстраваным святле (геаметрычны ўзор), ніжняя – на правсет бачны намінал банкнота.
Схаваная (латэнтная) выява
Пры разгляданні банкнота пад вуглом на ўзроўні вачэй у прамавугольніку бачны літары "РБ".
Металаграфскае друкаванне
Асноўная выява пярэдняга боку банкнота, лічбавае і літарнае абазначэнне наміналу, тэкст "НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ" і паметка для людзей з аслабленым зрокам маюць павялічаную таўшчыню фарбавага слою, дзякуючы чаму добра ўспрымаюцца навобмацак.
Антыкапіравальная сетка
На белым фоне банкнота надрукаваны элементы ў выглядзе тонкіх антыкапіравальных ліній, якія пры капіраванні або сканіраванні банкнота могуць утвараць на копіі "муар".