Выпушчаны да 10-годдзя Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.
Банкнот вартасцю 20 рублёў узору 2000 года з выявай будынка Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь пагашаны спецыяльным штампам з прыпрасаванай фольгі ў выглядзе лагатыпа "НБРБ" з віньеткай і лічбамі "1991—2001". Штамп размешчаны на правым купонным полі пярэдняга боку банкнота. Банкнот змешчаны ў спецыяльна падрыхтаваную ўпакоўку-буклет, на пярэднім баку якой адлюстраваны будынак Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, надпісы: "10 год" і "Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь", на адваротным баку – на фоне гравюры старога Мінска – апісанне некаторых асноўных ахоўных прыкмет банкнота.
З’яўляецца законным плацежным сродкам Рэспублікі Беларусь.