Выпушчаны да 20-годдзя Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.
Выраблены на аснове двццацітысячнай купюры, што знаходзіцца ў абарачэнні, шляхам прыпрасоўкі на вялікае купоннае поле банкнота галаграмы з надпісам у чатыры радкі: НБ 20 год 1991 – 2011.
Памятны банкнот змешчаны ў спецыяльную ўпакоўку-буклет, на пярэднім баку якой надпісы: НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ, НБРБ і элементы архітэктурнага афармлення будынка Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, праз якія праглядваецца выява дваццацітысячнай купюры.
На ўнутраным баку ўпакоўкі, фон якога запоўнены тымі ж элементамі архітэктурнага афармлення будынка, прымацаваны празрысты клемташ з памятным банкнотам унутры.
Упакоўка-буклет разам з памятным банкнотам укладваюцца ў аформлены ў падобным з буклетам стылі падарункавы канверт.
Выпушчаны ў абарачэнне памятны банкнот "Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. 20 год" наміналам 20000 рублёў з’яўляецца законным плацежным сродкам Рэспублікі Беларусь і абавязковы да прыёму па намінальнай вартасці ва ўсе віды плацяжоў без усялякіх абмежаванняў.