Адпускныя цэны на памятныя банкноты, выпушчаныя ў абарачэнне Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь
Памятныя банкноты Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь рэалізуюцца толькі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Адпраўка па пошце ў межах і за межы тэрыторыі Рэспублікі Беларусь не выконваецца.
Адпускныя цэны, размешчаныя на гэтай старонцы, носяць даведачна-інфармацыйны характар.
Атрымаць інфармацыю аб наяўнасці памятных банкнотаў у касах Нацыянальнага банка можна па спасылцы.
Продаж Нацыянальным банкам камплектаў памятных банкнотаў банкам і юрыдычным асобам ажыццяўляецца па адпускных цэнах у безнаяўным парадку на ўмовах папярэдняй аплаты на падставе заяўкі, накіраванай банкам або юрыдычнай асобай і якая змяшчае наступную інфармацыю:
- назвы камплектаў памятных банкнотаў;
- колькасць;
- намінал;
- плацежныя рэквізіты пакупніка;
- спосаб дастаўкі (атрымання) камплектаў памятных банкнотаў.
Заяўка на куплю камплектаў памятных банкнотаў накіроўваецца банкам або юрыдычнай асобай у Нацыянальны банк на папяровым носьбіце альбо пры дапамозе факсімільнай сувязі з наступнай дасылкай арыгінала заяўкі па пошце.
Найменне банкнота (камплекта банкнотаў) | Намінал | Адпускная цана |
---|---|---|
Мая краіна – Беларусь | 5, 10, 20, 50, 100, 200, 500 | 895 рублей 00 копеек |