Выведзеныя з абарачэння банкноты Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь. 100 000 рублёў

image description
2 3 4 5 5 6 7 8 9 10 12
image description
1 4 12

Вадзяны знак

Выява фрагмента ляпніны столі замка Радзівілаў і светлы элемент – літары "НБРБ"

image description

Ахоўная нітка

Металізаваная шырынёй 2 мм ахоўная нітка, "што нырае", з участкамі на паверхні паперы ў выглядзе бліскучых прамавугольнікаў, якія ўтвараюць пункцірную лінію

image description

Схаваная (латэнтная) выява

Літары "РБ" становяцца бачнымі пры разгляданні банкнота пад вострым вуглом зроку да крыніцы святла

image description

Сумяшчальная выява

Непафарбаваны элемент нацыянальнага арнаменту пярэдняга боку запаўняецца фарбай фрагментаў адваротнага боку, утвараючы закончаны (адзіны) малюнак

image description

Металаграфскае друкаванне

Выява замка Радзівілаў, лічбавае і літарнае абазначэнне наміналу і іншыя тэкставыя рэквізіты пярэдняга боку банкнота маюць павялічаную таўшчыню фарбавага слоя, дзякуючы чаму добра ўспрымаюца навобмацак

image description

Антыкапіравальная сетка

Утворана штрыхавымі элементамі, што няспынна паўтараюцца

image description

Мікраперфарацыя

Літары "НБРБ", сфарміраваныя мікраадтулінамі, якія выглядаюць яркімі кропкамі

image description

Паметка для людзей з аслабленым зрокам

Спецыяльныя знакі для абазначэння наміналаў білетаў, выкананыя рэльефным друкаваннем

image description

Бясфарбавае цісненне

Бясколерная рэльефная выява, нанесеная на незадрукаваны ўчастак банкнота, размешчана ў ніжняй гільяшырнай паласе і назіраецца ў святле, якое падае пад касым вуглом

image description

Колерапераменная фарба

Выява фрагмента герба роду Радзівілаў, размешчаная над асноўнай выявай, пры нахіленні банкнота мяняе колер з залацістага на зялёны

image description

Люмінесцэнцыя ва ультрафіялетавых промнях

Пярэдні бок: люмінесцыруюць ахоўныя валокны<br>Адваротны бок: люмінесцыруюць прамавугольнік з лічбай "100000", ніжні левы серыйны (гарызантальны) нумар, ахоўныя валокны

image description

Мікратэкст

Тэкст "НБРБ", які няспынна паўтараецца, і лічба "100000"

image description

Спіс усіх банкнотаў, якія выведзены з абарачэння: