Будынак Рэспубліканскага Палаца культуры прафсаюзаў
Ахоўная нітка
Металізаваная шырынёй 2 мм ахоўная нітка, "што нырае", з участкамі на паверхні паперы ў выглядзе бліскучых прамавугольнікаў, якія ўтвараюць пункцірную лінію
Схаваная (латэнтная) выява
Літары "РБ" становяцца бачнымі пры разгляданні банкнота пад вострым вуглом зроку да крыніцы святла
Сумяшчальная выява
Непафарбаваны элемент нацыянальнага арнаменту пярэдняга боку запаўняецца фарбай фрагментаў адваротнага боку, утвараючы закончаны (адзіны) малюнак
Металаграфскае друкаванне
Гравюра асноўнай выявы, верхняя і ніжняя гільяшырныя палоскі, тэкст "БІЛЕТ НАЦЫЯНАЛЬНАГА БАНКА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ", літары "НБРБ", абазначэнне наміналу лічбамі і пропіссю, гільяшырная разетка з годам выпуску банкнота, схаваная выява літар "РБ" і метка для людзей з паслабленым зрокам. Ва ўсіх іх павялічаная таўшчыня фарбавага слоя, дзякуючы чаму яны добра ўспрымаюцца навобмацак
Антыкапіравальная сетка
Утворана штрыхавымі элементамі, што няспынна паўтараюцца
Мікратэкст
Літары "НБРБ" у негатыўным выкананні. Лічбавае абазначэнне наміналу ў пазітыўным выкананні
Паметка для людзей з аслабленым зрокам
Паметка для людзей з паслабленым зрокам. Спецыяльныя знакі для абазначэння наміналаў білетаў, выкананыя рэльефным друкаваннем