Выведзеныя з абарачэння банкноты Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь. 1 000 рублёў

image description
3 4 5 5 6 7 8
image description
1 2 4 7

Вадзяны знак

Букет кветак у вазе

image description

Ахоўная нітка

Металізаваная шырынёй 2 мм ахоўная нітка, "што нырае", з участкамі на паверхні паперы ў выглядзе бліскучых прамавугольнікаў, якія ўтвараюць пункцірную лінію

image description

Схаваная (латэнтная) выява

Літары "РБ" становяцца бачнымі пры разгляданні банкнота пад вострым вуглом зроку да крыніцы святла

image description

Сумяшчальная выява

Непафарбаваны элемент нацыянальнага арнаменту пярэдняга боку запаўняецца фарбай фрагментаў адваротнага боку, утвараючы закончаны (адзіны) малюнак

image description

Металаграфскае друкаванне

Гравюра асноўнай выявы, верхняя і ніжняя гільяшырныя палоскі, тэкст "БІЛЕТ НАЦЫЯНАЛЬНАГА БАНКА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ", літары "НБРБ", абазначэнне наміналу лічбамі і пропіссю, гільяшырная разетка з годам выпуску банкнота, схаваная выява літар "РБ" і метка для людзей з паслабленым зрокам. Ва ўсіх іх павялічаная таўшчыня фарбавага слоя, дзякуючы чаму яны добра ўспрымаюцца навобмацак

image description

Антыкапіравальная сетка

Утворана штрыхавымі элементамі, што няспынна паўтараюцца

image description

Мікратэкст

Літары "НБРБ" у негатыўным выкананні. Лічбавае абазначэнне наміналу ў пазітыўным выкананні

image description

Паметка для людзей з аслабленым зрокам

Спецыяльныя знакі для абазначэння наміналаў білетаў, выкананыя рэльефным друкаваннем

image description

Люмінесцэнцыя ва ультрафіялетавых промнях

Пярэдні бок: люмінесцыруюць цэнтральная частка ахоўнай сеткі па-за асноўнай выявай і ахоўныя валокны<br>Адваротны бок: люмінесцыруюць лічбавае абазначэнне наміналу, серыйны нумар і ахоўныя валокны

image description

Спіс усіх банкнотаў, якія выведзены з абарачэння: