Манеты, выпушчаныя ў абарачэнне Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь. 1 капейка
Намінал: 1 капейка
Уведзена ў абарачэнне: 1 ліпеня 2016 года
Дыяметр, мм: 15,00
Маса, г: 1,55
Таўшчыня, мм: 1,25
Сплаў: сталь, пакрытая меддзю
Колер: чырвоны
Аверс
рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, пад ім надпісы ў два радкі: БЕЛАРУСЬ і 2009.
Рэверс
у цэнтры лічбавае абазначэнне наміналу – 1, злева ад лічбы вертыкальна размешчаны надпіс – КАПЕЙКА, справа – стылізаваная выява нацыянальнага арнаменту.