Манеты, выпушчаныя ў абарачэнне Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь. 1 рубель
Намінал: 1 рубель
Уведзена ў абарачэнне: 1 ліпеня 2016 года
Дыяметр, мм: 21,25
Маса, г: 5,60
Таўшчыня, мм: 2,30
Сплаў: сталь, пакрытая меддзю і нікелем
Колер: белы
Аверс
рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, пад ім надпісы ў два радкі: БЕЛАРУСЬ і 2009.
Рэверс
у цэнтры – лічбавае абазначэнне наміналу – 1, злева ад лічбы 1 вертыкальна размешчаны надпіс – РУБЕЛЬ; справа ад лічбы – стылізаваная выява нацыянальнага арнаменту.