Манеты, выпушчаныя ў абарачэнне Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь. 50 капеек
Намінал: 50 капеек
Уведзена ў абарачэнне: 1 ліпеня 2016 года
Дыяметр, мм: 22,25
Маса, г: 3,95
Таўшчыня, мм: 1,55
Сплаў: сталь, пакрытая меддзю і латунню
Колер: жоўты
Аверс
рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, пад ім надпісы ў два радкі: БЕЛАРУСЬ і 2009.
Рэверс
у цэнтры – лічбавае абазначэнне наміналу – 50, злева ад лічбы 5 вертыкальна размешчаны надпіс – КАПЕЕК; у лічбе 0 – стылізаваная выява нацыянальнага арнаменту.